Матч зборнай Беларусі з Румыніяй пакажуць у жывым эфіры
07.10.2011 13:36
—
Новости Спорта
|
Матч зборнай Беларусі з Румыніяй пакажуць у жывым эфіры Адборачны матч футбольнага чэмпіянату Еўропы паміж зборнымі Беларусі і Румыніі будзе трансляваць тэлеканал "Лад". Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў дырэкцыі спартовых праграм Белтэлерадыёкампаніі.
Супрацоўнік Белтэлерадыёкампаніі: “Жывая трансляцыя будзе на тэлеканале "Лад", у 21:25. Гэта ў першую чаргу заслуга федэрацыі футбола”. Нагадаем, раней матч збіраўся трансляваць з Бухарэста тэлеканал АНТ, але з фінансавых прычынаў адмовіўся. Тады сітуацыю выратавала ўмяшанне Беларускай федэрацыі футбола, якая вяла перамовы з кампаніяй, якая мае правы на трансляцыю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адборачны матч футбольнага чэмпіянату Еўропы паміж зборнымі Беларусі і Румыніі будзе трансляваць тэлеканал "Лад". Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў дырэкцыі... |
|