Адбыўся традыцыйны забег на адну гадзіну (шмат фота+відэа)
30.10.2011
—
Новости Спорта
|
Учора, 29 кастрычніка, на гарадскім стадыёне адбыўся прабег, прысвечаны 26-годдзю клуба аматараў бегу "Рэгіён". Спартсмены беглі на працягу адной гадзіны – хто колькі паспее. У кожнага – свая дыстанцыя і свая хуткасць. Гэтыя словы кіраўніка клуба Аляксандра Кавалёва сталі лейтматывам спаборнітцтваў. Пасля прадстаўлення спартсменаў і "лічыльнікаў" (людзей, якія лічаць пераадоленыя кругі) удзельнікі спаборніцтваў рознага ўзросту стартавалі па камандзе "Марш!". Лідэрам забегу адразу стаў Юры Дылеўскі. Затым ён саступіў першынство Паўлу Крушынскаму, які ў выніку стаў абсалютным пераможцам і пераможцам у сваёй узроставай групе – 17 220 метраў. Найлепшы вынік сярод жанчын паказала Алена Траццякова – 14 200 метраў. Пераможцы і прызёры вызначаліся ва ўзроставых групах. Пераможцы атрымалі грашовыя прызы. Усе ўдзельнікі – граматы і брашуры "Маладзечанскі раён" з вялікай колькасцю фотаздымкаў. Самай маладой удзельніцай спаборніцтваў стала 4-гадовая Ганна Цішко. Самым старэйшым – 84-гадовы Павел Сталбавенка. Аляксандр Кавалёў віншуе ўдзельнікаў з 26-годдзем клуба аматараў бегу "Рэгіён". Удзельнікі спаборніцтваў. "Лічыльнікі". Па камандзе "Марш!" стартавалі (відэа). Лідзіруюць Павел Крушынскі і Ігар Барысёнак. Павел Сталбавенка на дыстанцыі. Уладзімір Чырыца (№185) са Смаргонскага раёна і Ігар Навіцкі з Мінскага ў выніку падзялілі першае месца ў сваёй узроставай групе. Уладзімір Крашчанка. Ігар Закрэўскі (№195) і Яўген Рысік. Васіль Лябецкі (№125). Па камандзе "Стоп!" усе спартсмены спыніліся – суддзі падлічваюць, хто колькі прабег. Абсалютны пераможца сярод мужчын Павел Крушынскі. Павел Крушынскі Пераможца сярод жанчын Алена Траццякова. Юры Дылеўскі. Юры Дылеўскі Узнагароджваецца Ганна Цішко. Святлана ЦІШКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, 29 кастрычніка, на гарадскім стадыёне адбыўся прабег, прысвечаны 26-годдзю клуба аматараў бегу "Рэгіён". Спартсмены беглі на працягу адной гадзіны – хто колькі...
|
|