Беразуцкі перамясціў ЦСКА на апошняе месца. 21.by

Беразуцкі перамясціў ЦСКА на апошняе месца

24.11.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

22 лістапада ў Лізе чэмпіёнаў адбыліся матчы пятага тура. "Напалі" перайграў "Манчэстэр Сіці" (2:1) і заняў другое месца ў групе. Важную перамогу неапалітанцам прынёс Кавані. Уругвайскі легіянер двойчы вызначыўся галамі, у выніку брытанскі клуб, гаспадарамі якога з'яўляюцца арабскія шэйхі, знізіў свае шанцы на выхад у плэй-оф. А ў групе B ЦСКА перамясціўся з другога месца адразу на чацвёртае. У супрацьстаянні з "Лілем" першы гол французам прынёс Васіль Беразуцкі, які трапіў ва ўласныя вароты, затым "Ліль" лік падвоіў.

Группа "A": "Напалі" — "Манчэстэр Сіці" — 2:1 (Кавані, 17, 49 — Балатэлі, 33); "Баварыя" — "Вільярэал" — 3:1 (Рыберы, 3, 69, Гомес, 24 — Дэ Гузман, 50). Турнірная табліца: "Баварыя" — 10, "Напалі" — 8, "Манчэстэр Сіці" — 7, "Вільярэал" — 0. Группа "B": ЦСКА — "Ліль" — 0:2 (В.Беразуцкі, 49-с/в, Соў, 64); "Трабзонспор "— "Інтар" — 1:1 (Алтынтоп, 23 — Альварэс, 18). Турнірная табліца: "Інтэр" — 10, "Трабзонспор" — 6, "Ліль" — 5, ЦСКА — 5. Группа "C": "Манчэстэр Юнайтэд" — "Бенфіка" — 2:2 (Бербатаў, 30, Флэтчар, 59 — Джонс, 3-с/в, Аймар, 61); "Ацэлул" — "Базэль" — 2:3 (Джурджу, 75, Антал, 81 — Ф.Фрай, 10, А.Фрай, 14, Штрэлер, 37). Турнірная табліца: "Бенфіка" — 9, "Манчэстэр Юнайтэд" — 9, "Базэль" — 8, "Ацэлул" — 0. Группа "D": "Ліён" — "Аякс" — 0:0; "Рэал" — "Дынама" (Загрэб) — 6:2 (Бензема, 2, 66, Кальехан, 6, 49, Ігуаін, 9, Езіл, 20 — Бечырай, 81, Томечак, 90). Турнірная табліца: "Рэал" — 15, "Аякс" — 8, "Ліён" — 5, "Дынама" — 0.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 лістапада ў Лізе чэмпіёнаў адбыліся матчы пятага тура. "Напалі" перайграў "Манчэстэр Сіці" (2:1) і заняў другое месца ў групе. Важную перамогу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика