"Спадзяюся, што будуць выклікаць у зборную"
10.12.2011
—
Новости Спорта
|
Лепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі Рэнан Брэсан расказаў, дзе будзе гуляць у наступным сезоне, як правядзе адпачынак і калі ў яго сям'і з'явіцца папаўненне. — Новы галоўны трэнер зборнай Георгій Кандрацьеў быў ініцыятарам таго, каб ты атрымаў беларускае грамадзянства. Што думаеш на гэты конт?
— Ты той футбаліст, вакол якога не ўзнікае ніякіх чутак наконт трансфераў. На наступны сезон застаешся ў БАТЭ? — У мяне кантракт з БАТЭ яшчэ на два гады. Я вельмі задаволены тым, што я тут, і хачу працягваць гуляць. Безумоўна, калі з'явіцца прапанова, ад якой я не змагу адмовіцца, тады буду думаць. Пакуль у мяне няма планаў пакідаць клуб. Яшчэ магу тут расці як футбаліст і як чалавек. Да размовы падключаецца жонка Рэнана, Мар'яна. — Якія эмоцыі адчуваеце ад поспехаў мужа? Рэнан: — У маіх поспехах і яе заслуга. Мар'яна: — Гэта значыць, што я дома ўсё выдатна раблю, гатую і дапамагаю мужу. — У Беларусі падабаецца? Мар'яна: — Мова і надвор'е мне яшчэ крыху перашкаджаюць. Але я амаль цалкам адаптавалася. Калі б мне не падабалася, мяне б тут ужо не было. Рэнан: — Мар'яна вывучае мову, адна можа адна схадзіць у магазін, выйсці ў горад. У Барселону яна ездзіла ў кампаніі жонкі Юрэвіча і Ліхтаровіча, яны разам гулялі, і дзяўчаты сказалі мне, што мая жонка нармальна размаўляе па-руску. — У Марка Сіміча восем месяцаў таму з'явіўся сын. Калі вы плануеце папаўненне? Рэнан: — У наступным годзе. Мар'яна таксама так лічыць. — Як будзеце праводзіць адпачынак? — У Бразіліі. Ад'язджаем 12 снежня і будзем там крыху больш за месяц. — Месяца хопіць? — Спадзяюся, што хопіць. Хочацца больш часу праводзіць дома. Мар'яна, праўда, сёлета прыедзе да мяне не ў лютым, а ў сакавіку-красавіку. Алена АЎЧЫННІКАВА. Фота Паўла ДЗМІТРЫЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі Рэнан Брэсан расказаў, дзе будзе гуляць у наступным сезоне, як правядзе адпачынак і калі ў яго сям'і з'явіцца папаўненне. —... |
|