Дар'я Домрачава трэцяя ў спрынце і гонцы пераследавання. 21.by

Дар'я Домрачава трэцяя ў спрынце і гонцы пераследавання

14.02.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У выхадныя ў фінскім Канціялахці на апошнім перад чэмпіянатам свету этапе Кубка свету па біятлоне Дар'я Домрачава зноў двойчы падымалася на п'едэстал. У спрынтарскай гонцы беларуска заняла 3-е месца. Няўдала адстраляўшыся на першым агнявым рубяжы, яна ўдала правяла стральбу стоячы і ў выніку прайграла 17 секундаў Магдалене Нойнер і 12 секундаў — Кайсе Макарайнен.

У гонцы пераследавання на наступны дзень на першай стральбе ў Дар'і зноў было два промахі. Гэта адкінула беларуску на 5-ю пазіцыю (адставанне ад Нойнер — 1 хвіліна 6 секундаў). Падчас другой стральбы — ніводнага промаху, затое падчас трэцяй — зноў два. На чацвёртай стральбе лідары Нойнер і Макарайнен пачалі страляць амаль адначасова: фінка закрыла ўсе мішэні і паімчала да перамогі, а ў Нойнер — два промахі. У Домрачавай з'явілася выдатная магчымасць змагацца за другое месца. І Дар'я закрыла ўсе мішэні! Нойнер, якая ўсё ж выйшла пасля штрафных кругоў на дыстанцыю другой, мела невялікую перавагу — усяго 6 секундаў над Дар'яй. Дар'я адразу абагнала расіянку Зайцаву і павяла барацьбу з Нойнер за другое месца. Аднак Нойнер не здавалася, і Домрачава, якая шмат сіл патраціла на тое, каб дагнаць немку, прайграла на фінішы ўсяго секунду, стаўшы трэцяй.

Гэта восьмае запар прызавое месца ў гонках этапаў Кубку свету для нашай біятланісткі. Па хуткасці на дыстанцыі Домрачавай таксама не было роўных. Яна апярэдзіла Нойнер на 18 секундаў. Пакуль у Кубку свету наступіў перапынак. Праз тры тыдні ў Германіі стартуе чэмпіянат свету.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя ў фінскім Канціялахці на апошнім перад чэмпіянатам свету этапе Кубка свету па біятлоне Дар'я Домрачава зноў двойчы падымалася на п'едэстал. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика