Беларусь змагаецца за "золата". 21.by

Беларусь змагаецца за "золата"

15.05.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Брэсце стартаваў 10-ы чэмпіянат Еўропы па футзале.

За чэмпіёнства паспрачаюцца 9 зборных, падзеленых на тры групы. Згодна з лёсаваннем, Беларусь трапіла ў групу "С". На папярэднім этапе зборная нашай краіны сустрэнецца са зборнымі Чэхіі і Нарвегіі. 18-га мая адбудуцца паўфіналы, а фінальны матч пройдзе ўжо 19-га чысла. Наша футзальная зборная ўжо даўно каціруецца ў Еўропе. У 2004-м яна выйграла кантынентальнае першынство, а праз чатыры гады прывезла на радзіму бронзавыя ўзнагароды. Зборная Беларусі займае прыкладна 2-3-ю пазіцыю ў еўрапейскім рэйтынгу і ўваходзіць у васьмёрку мацнейшых камандаў свету. Таму, як адзначыў у размове з карэспандэнтам "Звязды" Аляксандр Папоў, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футзала, каманда будзе змагацца за "золата", шанцы на гэта вялікія.

Азаранка зноў прайграла ў фінале

Другі год запар Вікторыя Азаранка не можа перамагчы ў фінале тэніснага турніру ў Мадрыдзе "Mutuа Mаdrіd Ореn 2012". Летась яна прайграла Петры Квітавай з Чэхіі, а сёлета на грунтовых кортах сталіцы Іспаніі Вікторыя саступіла галоўны прыз амерыканцы Сірэне Уільямс — 1:6, 3:6.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце стартаваў 10-ы чэмпіянат Еўропы па футзале. За чэмпіёнства паспрачаюцца 9 зборных, падзеленых на тры групы. Згодна з лёсаваннем, Беларусь трапіла ў групу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика