Шаўчэнка ўспомніў маладосць
13.06.2012
—
Новости Спорта
|
У панядзелак адбыліся два апошнія матчы першага круга чэмпіянату Еўропы. У групе D першымі высвятлялі адносіны каманды Англіі і Францыі. Перамога не далася ні тым, ні другім — крыху сумнаватая нічыя з лікам 1:1. А вось у Кіеве гаспадары турніру вельмі хацелі перамагчы ў стартавым матчы, і гэта ў іх атрымалася! Дублем адзначыўся ветэран каманды, калісьці зорка італьянскага "Мілана" Андрэй Шаўчэнка. Шведы змаглі забіць толькі адзін мяч і ў выніку сур'ёзна сапсавалі сабе шансы на плэй-оф — бо наперадзе гульні з Англіяй і Францыяй. Цікавыя факты пра Еўра-2012 Кошт кубка, які дастанецца пераможцам Еўра-2012, ацэньваецца ў 20 тысяч еўра. Ён зроблены з чыстага серабра і важыць 8 кілаграмаў. Гэты чэмпіянат Еўропы першы, які праходзіць ва Усходняй Еўропе. На чэмпіянат Еўропы прыбылі 368 футбалістаў, якія прадстаўляюць 136 клубаў з 24 чэмпіянатаў. Па аналогіі з паўднёва-афрыканскімі вувузеламі, ва Украіне плануюць дудзець у зазуліцы. Яны зроблены з гліны і зусім не раздражняюць сваім гукам. Толькі два гульцы не працягваюць сваю клубную кар'еру ў Еўропе: Робі Кін гуляе ў ЗША, а крысціян Вельхельмсан у Саудаўскай Аравіі. Футбалісты зборнай Англіі ўсе без выключэння гуляюць у родным чэмпіянаце. А ў складзе зборнай Ірландыі няма ніводнага гульца, які прадстаўляе чэмпіянат сваёй краіны. Лепшым бамбардзірам за ўсю гісторыю фінальных частак чэмпіянатаў Еўропы стаў дзейны кіраўнік УЕФА — Мішэль Плаціні. У 1984 годзе француз забіў 9 мячоў у 5 матчах. Самым юным гульцом турніру стаў Етра Вілем з Нідэрландаў. Сёння яму споўнілася 18 гадоў, 2 месяцы і 12 дзён. Самым вопытным футбалістам аказаўся грэчаскі галкіпер Канстанцінас Халкіяс, якому сёння стукнула 38 гадоў і 12 дзён. Грэк таксама быў прылічаны і да самых высокіх гульцоў спаборніцтваў разам са шведам Андэрсам Свенсанам. Парачцы не хапіла толькі па сантыметру да двухмятровай адзнакі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак адбыліся два апошнія матчы першага круга чэмпіянату Еўропы. У групе D першымі высвятлялі адносіны каманды Англіі і Францыі. Перамога не далася ні тым,...
|
|