Футбол. Былыя гульцы маладзечанскай “Забудовы” выводзяць “Іслач” Мінскага раёна у фінал міжнароднага Кубка рэгіёнаў
15.08.2012
—
Новости Спорта
|
Каманда “Іслач” Мінскага раёна 14 жніўня выйшла ў фінал Кубка рэгіёнаў УЕФА. У вырашальным матчы папярэдняга раўнда на маладзенчанскім стадыёне мінчане перамаглі 1:0 славакаў. Гол на 86 хвіліне забіў Юры Пустаход, які раней гуляў за маладзечанскую “Забудову”. Нападаючы Аляксандр Працкевіч, паўабаронца Юры Пустаход і абаронца Радзівон Брадніцкі выступалі за маладзечанскую “Забудову”. Цяпер абараняюць колеры “Іслачы” Мінскага раёна. Хлопцы перайшлі ў мінскую каманду па фінансавых прычынах. У “Іслачы” плацяць грошы. У “Забудове” затрымкі з выплатамі зарплаты. Юры Пустаход замяніў Аляксандра Працкевіча на 77 хвіліне гульні і на 86 хвіліне пасля падачы вуглавога ўдару забіў пераможны гол. Беларусам дастаткова было згуляць унічыю. У папярэднім раўндзе за выхад у фінал гулялі “Іслач”, французскі “Парыж Іль Дэ Франс”, баснійскі “Савез Тізланског” і славацкая “Цэнтральная Славакія”. Беларусы праводзілі свае гульні на цэнтральным стадыёне ў Маладзечне. У першым матчы нашы выйгралі ў французаў з лікам 2:0. Абодва галы на рахунку Аляксандра Працкевіча з Радашкавічаў. Другая сустрэча з баснійцамі скончылася з лікам 2:1 на нашу карысць. У гэтай сустрэчы з-за траўмы не гуляў Працкевіч. Брадніцкі правёў увесь матч. У спрэчцы са Славакіяй “Іслачы” дастаткова было згуляць унічыю… Аляксандр Працкевіч у інтэрв’ю “РГ” расказаў: “Іслач” зрабіла акцэнт на абарону. Але контратакавала. Першы тайм скончыўся з нулямі на табло. Хоць моманты забіць былі ў абедзвюх камандаў. Юры Пустаход забіў у “дзявятку” з далёкай адлегласці, калі мяч адляцеў да яго пасля падачы вуглавога. Галоўны трэнер “Іслачы” Віталь Жукоўскі сказаў, што яго каманда хацела перамагчы і выканала сваю задачу. Дзевяць ачкоў з дзевяці магчымых набрала “Іслач” у трох гульнях і выйшла ў фінал Кубка рэгіёнаў УЕФА. Парыжане з баснійцамі згулялі ўнічыю 2:2. Беларусы першыя. У “Пары Іль Дэ Франса” другое месца, славакі – трэція, баснійцы – чацвертыя. Упершыню беларусы будуць аспрэчваць галоўны трафей Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый сярод аматарскіх камандаў. Аляксандр Працкевіч з Радашкавічаў, Радзівон Брадніцкі з Маладзечна і Юры Пустаход з Мінскага раёна, які выступаў за чысцінскую “Забудову-2007” і маладзечанскую “Забудову”, дапамаглі ў гэтым мінчанам. Фінал Кубка пройдзе летам 2013 года. Беларусы ў фінале згуляюць з пераможцамі яшчэ сямі груп Еўропы. Усяго фінал разыграюць восем камандаў – па адной з васьмі квартэтаў. Сяргей ЗЯНЬКО. Даведка “РГ”. Кубак рэгіёнаў УЕФА. Аматарскі футбольны кубкавы турнір, першы па значнасці ў еўрапейскім аматарскім футболе. Праводзіўся раз у два гады ад 1966 да 1978 года, пакуль яго не адмянілі з-за нізкага інтарэсу балельшчыкаў і футбольных асацыяцый. У 1998 годзе УЕФА адрадзіла турнір, значна змяніўшы яго фармат. Кожная краіна Еўропы можа заявіць на Кубак рэгіёнаў УЕФА толькі адну каманду. Найчасцей турнір выйгравалі аматарскія клубы Італіі і Іспаніі – па два разы за ўвесь час правядзення розыгрышу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каманда “Іслач” Мінскага раёна 14 жніўня выйшла ў фінал Кубка рэгіёнаў УЕФА. У вырашальным матчы папярэдняга раўнда на маладзенчанскім стадыёне мінчане перамаглі...
|
|