Вялікая рыбалка. 21.by

Вялікая рыбалка

04.09.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лавіся, рыбка, вялікая і маленькая! Нават 10-грамовай тут рады — любая ідзе ў скарбонку спартсмена-рыбалова. Магчыма, гэтыя грамы вырашаць, каму быць першым, а каму — другім... Вадасховішча Лактышы прымала 10 камандаў з усіх абласцей нашай краіны — у Ганцавіцкім раёне праходзіў заключны этап Кубка Беларусі па спартыўнай лоўлі рыбы летняй паплавочнай вудай. Этап самы значны, самы важны — менавіта тут вырашалася, хто будзе прадстаўляць Беларусь на чэмпіянаце свету ў Чэхіі, на рацэ Морава.

Цішыня на вадасховішчы незвычайная. Здаецца, нават усюдыісныя чайкі знізілі гучнасць крыкаў на тон або два. Гледачы перагаворваюцца паўшэптам. Самыя моцныя гукі — шорах лісця ды рыпанне ствалоў дрэў. Што ж гэта за спаборніцтвы такія, калі здаецца, што ўсе раптам заснулі? Зрэшты, дрымотнасць і адсутнасць страсці на рыбалоўных спаборніцтвах — уяўныя. Вось трэнер пераходзіць ад аднаго члена каманды да другога, нешта дзелавіта раячы. Вось гледачы дзеляцца напаўголас уражаннямі аб колькасці злоўленых спартсменамі рыбак. Вось яшчэ адзін заўзятар сціснуў рукі ў кулакі, ды так, што пабялелі костачкі пальцаў — перажывае. Чатыры адведзеныя для лоўлі гадзіны бягуць хутка, а рыба яна і ёсць рыба — хітрае насуперак народным прыказкам-прымаўкам стварэнне. За гэтыя гадзіны трэба знайсці да яе "падыход", скласці прыкорм, завабіць і... злавіць. Увогуле, усё вельмі проста і няпроста адначасова.

— Лактышы — адносна новы для нас вадаём, — дзеліцца галоўны суддзя спаборніцтваў Аляксандр Загорскі. — Былі тут некалькі гадоў таму — з тых часоў усё змянілася... Зрэшты, чым складаней умовы — тым лепш. Наперадзе ў нас Чэхія, а туды з'едуцца лепшыя спартсмены з краін, дзе рыбалка — від спорту, які налічвае ў сваёй гісторыі не адно стагоддзе. Вялікабрытанія, да прыкладу, Францыя... Тым цікавей будзе памерацца сіламі.

Вадаёмы Палесся славяцца разнастайнасцю рачной фаўны. А рака Лань, што ўтварае вадасховішча Лактышы, — асабліва. З 58 відаў рыб Беларусі тут водзіцца 32! Як тут без рэкордаў і рызыкі? У запале рыбакі нават ракаў, ласых на рыбін прыкорм, у садкі апускаюць. Хоць у заліковую вагу членістаногія не ідуць — толькі для памятных фотаздымкаў.

— Чым добры гэты вадаём? — перапытвае мяне трэнер нацыянальнай зборнай і па сумяшчальніцтве трэнер каманды-пераможцы "Trареr Bеlаrus" Віктар Святошчык. — Тым, што дамба стварае прыблізна роўныя ўмовы для спартсменаў — па глыбіні, рэльефе дна... Хоць Лактышы — вадаём няпросты, так адразу і не раскусіш...

Мяркуючы па ўсім, "Trареr Bеlаrus" загадкі няпростага вадаёма ўсё ж такі разгадаў, бо заняў першае каманднае месца, абышоўшы каманду з Маладзечанскага раёна і "змешаную" "Матчфішынг-Беларусь". Першым у асабістым заліку стаў таксама ўдзельнік каманды-пераможцы Аляксей Валічэнка з вынікам 13 кг 350 г рыбы! На другім і трэцім месцах Канстанцін Ціханаў (каманда "Матчфішынг-Беларусь") і Яўген Святошчык (каманда "Trареr Bеlаrus") адпаведна.

Таццяна Грынкевіч. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вадасховішча Лактышы прымала 10 камандаў з усіх абласцей нашай краіны — у Ганцавіцкім раёне праходзіў заключны этап Кубка Беларусі па спартыўнай лоўлі рыбы летняй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика