Еўрапейскі чвэрцьфінал
23.10.2012
—
Новости Спорта
|
Марк Маргуж - другі справа. Фота ostrovets.by. Выхаванец мясцовай спартыўнай школы Марк Маргуж няблага выступіў на чэмпіянаце Еўропы сярод сваіх равеснікаў 1998-99 гадоў нараджэння.Спаборніцтвы адбываліся ў расійскім горадзе Анапа 1-7 кастрычніка. Наш юнак змагаўся ў вагавай катэгорыі да 52 кілаграмаў. Рэгламент баёў тут прадугледжвае тры раўнды па паўтары хвіліны. Заявіліся шаснаццаць удзельнікаў. У 1/8 фіналу астраўчанін перамог Дзяніса Галчына, прадстаўніка Малдовы, з лікам 7:5. Гэта дакладныя і акцэнтаваныя ўдары, якія падлічваліся брыгадай суддзяў. Назаўтра ў чвэрцьфінале супраць Мікіты Сцяпанава, прадстаўніка Украіны, малюнак бою быў роўным, але вынік па ўдарах – 10:13. Мацнейшым жа ў гэтай катэгорыі стаў Майкл Нэвін, прадстаўнік Ірландыі. На дзясяты, юбілейны, чэмпіянат сярод школьнікаў з’ехаліся баксёры больш чым з дваццаці краін, крыху менш за дзве сотні ўдзельнікаў. У агульнакамандным заліку лепшымі сталі расіяне. Усяго было васямнаццаць вагавых катэгорый, яны перамаглі ў чатырнаццаці з іх. Дарэчы, двое беларусаў з Магілёва пакідаюць цёплы чарнаморскі горад у якасці бронзавых прызёраў. Праўда, выступалі ў тых катэгорыях, дзе зусім слабая канкурэнцыя. Увогуле нашу рэспубліку прадстаўлялі трынаццаць чалавек. Адборачныя спаборніцтвы праходзілі ў чэрвені ў Салігорску падчас спартакіяды школьнікаў. Марк у сваёй катэгорыі стаў там пераможцам. Трэніруе юнака яго бацька, вядомы спецыяліст Аляксей Маргуж. – Хацелася выступіць яшчэ лепш, прабіцца на п’едэстал, – распавёў ён карэспандэнту “РГ”. – Галоўнае, чаго не хапіла, гэта баявой практыкі. Напрыклад, некаторыя з замежных хлопцаў маюць па 100-150 паядынкаў за сваю невялічкую кар’еру, што для беларусаў з’яўляецца завоблачнымі марамі. Плюс да таго, хочацца больш часу праводзіць на цэнтралізаваных зборах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выхаванец мясцовай спартыўнай школы Марк Маргуж няблага выступіў на чэмпіянаце Еўропы сярод сваіх равеснікаў 1998-99 гадоў нараджэння.Спаборніцтвы адбываліся ў...
|
|