Лагодныя "Цмокі". 21.by

Лагодныя "Цмокі"

20.11.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Баскетбольныя каманды топ-узроўню ў Беларусь наведваюцца не так часта. А таму прыезд "зорак" аранжавага мяча заўжды збірае нядрэнную аўдыторыю. Вось і матч сталічных "цмокаў" з маскоўскім ЦСКА сабраў пад скляпеннямі "Мінск-Арэны" 6 тысяч гледачоў. Але, на жаль, сведкамі добрай гульні беларусаў яны не сталі. Масквічы далі "цмокам" сапраўдны майстар-клас сучаснага баскетбола.

ЦСКА — гэта флагман не толькі баскетбольнай Расіі, але і ўсёй Еўропы. Клуб з вялікімі традыцыямі і выдатнай гісторыяй. "Армейцы" — шасціразовы пераможца Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, яны 24 разы перамагалі ў першынстве СССР, 19 — у чэмпіянаце Расіі. Нягледзячы на пэўныя змены, за клуб выступаюць сапраўдныя "зоркі", якія маюць добры досвед выступленняў у амерыканскай лізе НБА. А гэта і расіянін Віктар Храпа, і серб Ненад Крысціч, а Мілаш Тэадосіч — лепшы баскетбаліст Еўропы-2010. І вось такая "машына" пад кіраўніцтвам італьянца Эторэ Месіны прыехала да нас у Мінск!

"Цмокі", пра якіх раней пісала "Звязда", выступаюць сёлета не вельмі добра. У Лізе ВТБ, турніры, які аб'ядноўвае лепшыя каманды Усходняй і Паўночнай Еўропы, яшчэ не атрымалі ніводнай вікторыі, але ў еўрапейскім Кубку Выкліку нядаўна перайгралі кіпрскі "Апалон". Здавалася, гэта павінна падбадзёрыць хлопцаў Андрэя Крываноса напярэдадні сустрэчы з ЦСКА, аднак розніца паміж расіянамі і кіпрыётамі — як паміж аўтамабілем і самакатам. Спадзявацца на выключна прыемныя эмоцыі ў матчы з грандам было вельмі складана. На мінскім паркеце расіяне пры падтрымцы сваіх балельшчыкаў дамінавалі ўвесь паядынак. Шанцаў у "Цмокаў" не было. Яны толькі аднойчы здолелі па балах наблізіцца да гасцей. Шкада, аднак у выніку зноў паражэнне. Буйное — 48:90. І гэта пры тым, што Месіна з-за шчыльнага графіка пакінуў у запасе сваіх лідараў — Храпу і Тэадосіча.

— Безумоўна, цяжка, калі выходзіш на паркет, а цябе літаральна "забіваюць", — рэзюміруе гульню Андрэй Крыванос, галоўны трэнер "Цмокаў". — Але гэта трэба перацярпець, прыняць. Як бы ні стараліся, зараз мы не можам супрацьстаяць гэтай камандзе. Мы саступаем менавіта ў тым баскетболе, які ёсць у нашай рэспубліцы. І чым больш будзем гуляць з грандамі, тым больш кожны будзе прымаць і выкарыстоўваць для сябе.

Са словамі трэнера нельга не пагадзіцца. Праўда, гэтае фіяска ад ЦСКА пакуль самае буйное ў супрацьстаянні з масквічамі.

— У мяне першапачаткова не было ілюзій наконт шанцаў на перамогу, — кажа Аляксандр Куль, былы баскетбаліст каманды Крываноса, зборнай Беларусі, а цяпер генеральны дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынгу БК "Цмокі" (Мінск). — Хацелася, каб хлопцы саперніку далі бой. Спадзяюся, баскетбалісты, балельшчыкі не будуць блізка да сэрца прымаць гэты пройгрыш. Усё ж такі было б дзіўна спадзявацца на тое, што на гэтым этапе можна цягацца з ЦСКА. Для таго, каб годна выступаць на адпаведным узроўні, у Лізе ВТБ, перамагаць, бюджэт каманды павінен павялічыцца ў тры разы. І тады ўжо можна будзе размаўляць аб годным супрацьстаянні такім камандам, як ЦСКА.

Тарас ШЧЫРЫ.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Баскетбольныя каманды топ-узроўню ў Беларусь наведваюцца не так часта. А таму прыезд "зорак" аранжавага мяча заўжды збірае нядрэнную аўдыторыю. Вось і матч...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика