Хатні прарыў "зубраў" і першае "золата" Домрачавай у новым сезоне. 21.by

Хатні прарыў "зубраў" і першае "золата" Домрачавай у новым сезоне

11.12.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спартыўныя выхадныя для беларускіх заўзятараў выдаліся даволі напружанымі. "Звязда" ўспамінае найбольш яркія моманты.

У хатнім матчы "Дынама" (Мінск) перайграла сваіх рыжскіх "цёзак". Дагэтуль у выязной серыі "зубры" здабылі толькі адну перамогу, таму сустрэча з латвійскай камандай была больш чым прынцыповай.

Ужо ў самым пачатку матча форвард мінчан Лайнэ прадэманстраваў выдатнае галявое чуццё і аформіў першую шайбу ў вароты саперніка. Тым не менш на перапынак хакеісты сышлі пры роўным ліку на табло. Але адразу пасля выхаду на лёд чэшскі нападаючы Іргл зноў вывеў мінчан наперад. І ўжо да канца матча "зубры" стаялі насмерць, нягледзячы на тое, што рыжскія хакеісты яшчэ не раз прарываліся да варот беларускай каманды. У выніку — 2:1 і "Дынама" (Мінск) адпраўляецца на дзесяцідзённы перапынак у прыўзнятым настроі.

Трэнер каманды Андрэй Андрыеўскі станоўча ацаніў дзеянне сваіх падапечных: "У нас быў цяжкі выезд, дзе мы прапусцілі шмат галоў. Таму ў гэтым матчы рабілі акцэнт на абароне. На шчасце, у гэтым плане ў хлопцаў усё атрымалася. Гульня была вельмі цяжкая, напружаная, і мы задаволены, што ў барацьбе ўзялі тры ачкі".

На гэтым фоне сумарныя дасягненні нашых біятланістаў на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хахфільцэне выглядаюць не так пазітыўна. Безумоўна, першае "золата" ў сезоне Дар'і Домрачавай у спрынце парадавала беларускіх заўзятараў. Але ўжо ў гонцы з пераследаваннем трапіць на п'едэстал лідару нашай зборнай перашкодзіў промах на апошняй стральбе.

Трэба адзначыць пэўны прагрэс Надзеі Скардзіна, якая ў спрынце, дзякуючы выдатнай стральбе, уварвалася ў дзясятку лепшых. Тым не менш змагацца за высокае месца ў эстафеце нашым дзяўчатам пакуль не па сілах. У каманднай гонцы беларускі занялі толькі сёмае месца.

А вось мужчынам-біятланістам увогуле хваліцца няма чым. За два этапы хлопцам толькі двойчы ўдалося трапіць у ачковую зону! Але галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі француз Рафаль Пуарэ не губляе веры ў сваіх падапечных: "Трэба зразумець, што раней характар работы ў камандзе быў не зусім правільным. Зараз нам патрэбен час, каб выправіць памылкі. Ганарыцца пакуль няма чым, але спадзяюся, што на наступных этапах хлопцы яшчэ пакажуць сябе".

У такой сітуацыі ўзгадваецца толькі ўсім вядомы слоган "Верым, можам, пераможам". Іншага — не застаецца.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спартыўныя выхадныя для беларускіх заўзятараў выдаліся даволі напружанымі. "Звязда" ўспамінае найбольш яркія моманты. У хатнім матчы "Дынама" (Мінск)...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика