Не паслухаў трэнера — плаці штраф!. 21.by

Не паслухаў трэнера — плаці штраф!

06.02.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі ў трэнера футбольнай каманды заканчваецца цярпенне і добрыя словы ў дачыненні да непаслухмяных гульцоў (і перш за ўсё да так званых "зорак"), кіраўніцтва іх клубаў звяртаецца да старога надзейнага спосабу выхавання — грашовых пакаранняў. Пры гэтым як падставы, так і памеры штрафаў могуць быць самымі нечаканымі.

Рэкорд (дакладней кажучы — антырэкорд), які належыць румыну Муту, яшчэ не хутка будзе пабіты: аж на 17 мільёнаў долараў лонданскі "Чэлсі" аштрафаваў свайго гульца. Спачатку яго выкрылі ва ўжыванні наркотыкаў, за што дыскваліфікавалі на 7 месяцаў. Але ён і тут вызначыўся: не дачакаўшыся канца дыскваліфікацыі, заключыў дамову з "Ювентусам". Вось у выніку кругленькая сума і набегла.

Рэкордны штраф у сваёй гісторыі — 500 тысяч фунтаў стэрлінгаў — наклаў англійскі клуб "Манчэстэр Сіці" на свайго аргенцінскага нападаючага Карласа Тэвеса. Адзін з самых высокааплатных гульцоў брытанскай прэм'ер-лігі, ён у верасні 2011 года адмовіўся выходзіць на замену ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць нямецкай "Баварыі" (у якім англійскі клуб прайграў з лікам 0:2). Сам форвард заявіў, што яго проста няправільна зразумелі. "На лаўцы запасных здарылася блытаніна, а мае думкі былі заняты іншым", — апраўдваўся Карлас. Пасля адвакаты Тэвеса спрабавалі аспрэчыць гіганцкае спагнанне. А заўзятары "Манчэстэр Сіці" публічна выкідвалі футболкі з нумарам легіянера ў смеццявозы.

Зрэшты, сямімільнымі крокамі да "дасягнення" румына Муту набліжаецца цяперашні "бэд бой" вялікага футбола і цяпер ужо былы аднаклубнік Тэвеса — італьянец Марыа Балатэлі (на фота). Спачатку трэнер "МанСіці" Раберта Манчыні яшчэ неяк спрабаваў наставіць Марыа, але і ў яго, здаецца, лопнула цярпенне. Для пачатку Балатэлі аштрафавалі на 100 тысяч еўра за тое, што ён з акна свайго пакоя кідаўся дроцікамі ў партнёраў па камандзе. А вось спроба пабыць у ролі каратыста ў матчы з кіеўскім "Дынама" абышлася Супермарыа яшчэ ў 200 тысяч.

Колькі каштуе незабіты пенальці? Паўабаронца нямецкага "Вольфсбурга" Дыега цяпер ведае дакладна — якраз 100 тысяч адзінак еўрапейскай валюты. А ўсё таму, што не паслухаўся ўказанняў трэнера. Калі "ваўкі" ў канцы матча атрымалі права на 11-метровы, Дыега адсунуў убок штатнага пенальціста каманды. І прабіў у перакладзіну, у выніку чаго "Вольфсбург" прайграў. Трэнер каманды быў вельмі раз'юшаны: "Калі гулец не выконвае маіх указанняў, то я п'яны!".

Якраз на такую ж суму стаў "лягчэй" і форвард кіяўлян Арцём Мілеўскі, які загуляў напярэдадні адказнага матча — фіналу Кубка Украіны. Кіяўляне прайгралі, санкцыі рушылі ўслед неадкладна.

$66 тысяч — за непачцівасць. Такую суму вылічылі з зарплаты бразільскага паўабаронцы Рэната Адрыяна Жака Марэйры, які гуляе за кітайскі клуб "Гуанчжоу Хэнда". Пакідаючы поле пасля замены, лацінас не паціснуў руку свайму трэнеру і не падзякаваў заўзятарам за падтрымку. Зрабіў ён гэта па звычцы — не ўлічыў, што ў Кітаі падобныя паводзіны прыраўноўваюцца да абразы і караюцца юанем.

А вось украінскі форвард нямецкага клуба "Фартуна", які быў на бальнічным, у той жа час быў заўважаны... у начным клубе Дзюсельдорфа. Само сабой, добрымі "лекамі" ад падобнага "захворвання" стаў рэкордны ў гісторыі "Фартуны" штраф у 20 тысяч еўра. Украінец паспяшаўся прынесці своеасаблівыя "прабачэнні" камандзе: "Я разумею, што паступіў няправільна. Аднак я не напіваўся, як паведамляецца ў прэсе. Я наогул алкаголь не ўжываў! Проста мае сябры віншавалі з днём нараджэння маю жонку".

А вось гулец калумбійскага "Дэпартыва" Марэна пацярпеў з-за птушкі — дакладней кажучы, з-за жорсткіх паводзін з ёй. Спартсмен падбіў саву мячом падчас футбольнага матча. Замест таго, каб вынесці няшчасную за межы поля, ён проста штурхнуў яе нагой. Вынік — штраф у 560 долараў.

Падрыхтаваў Іван Купарвас

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі ў трэнера футбольнай каманды заканчваецца цярпенне і добрыя словы ў дачыненні да непаслухмяных гульцоў (і перш за ўсё да так званых "зорак"), кіраўніцтва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика