Буйная перамога над Францыяй. 21.by

Буйная перамога над Францыяй

06.02.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні алімпійскай кваліфікацыі айчынная хакейная зборная знаходзіцца ў добрай форме. Пра гэта сведчыць і ўпэўненая перамога пад дахам "Мінск-Арэны" над французамі — 4:0.

На фоне адлічэння з каманды Андрэя Касціцына, пра якое "Звязда" пісала ў мінулым нумара, перамога ў гэтай таварыскай гульні як добры піяр-ход.Так, каманда Францыі — гэта далёка не лідары сусветнага хакея. іх неабходна перамагаць і без нашых "зорак", але для стварэння добрай аўры вакол каманды вынік матча сапраўды не перашкодзіць. Наадварот, мяркую, пойдзе на карысць, павінен разняволіць хлопцаў перад адказным стартам у дацкім Военсе. "Мы толькі нядаўна сабраліся разам, правялі збор, на якім было шмат тэорыі, аднак няшмат практыкі, — зазначыў Андрэй Скабелка, галоўны трэнер нашай зборнай. — На пляцоўцы была адна каманда, члены якой змагаліся адзін за аднаго". На вачах Прэзідэнта і 14 тысяч актыўных балельшчыкаў беларусы не пакінулі ніводнага шанцу "трохкаляровым". Адметна, што французы таксама будуць удзельнічаць у алімпійскай кваліфікацыі, але ў іншай групе. У нашым квартэце F сапернікі падабраліся, на наш погляд, не горшыя — Данія, Славенія і Украіна. А таму і змаганне за пуцёўку ў Сочы будзе цяжкае. Першы матч праводзім ужо заўтра. Сапернік — зборная Славеніі. Пачатак гульні ў 18:00.

Тарас ШЧЫРЫ.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні алімпійскай кваліфікацыі айчынная хакейная зборная знаходзіцца ў добрай форме. Пра гэта сведчыць і ўпэўненая перамога пад дахам "Мінск-Арэны"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика