У Мядзеле прайшла "Беларуская лыжня-2013"
27.02.2013
—
Новости Спорта
|
![]() На старце эстафеты. У суботу, 23 лютага, адбылося раённае зімовае спартыўнае свята "Беларуская лыжня-2013". Праходзіла яно ў лясным масіве каля вёскі Шыкавічы.Удзельнікі высвятлялі хутчэйшых у эстафеце: у кожнай камандзе беглі па два мужчыны і жанчына. Каманды былі падзеленыя на тры групы. Найбольш удзельнікаў было ў той, дзе змагаліся арганізацыі і прадпрыемствы раёна. Тут перамогу атрымалі супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Сярод прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых камітэтаў мацнейшая была каманда Свірскага пасялковага савета. Паміж аддзелаў райвыканкама і арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў лепшымі сталі прадстаўнікі раённай арганізацыі "Белай Русі". Пераможцаў узнагародзілі кубкамі, граматамі і грашовымі прэміямі. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 23 лютага, адбылося раённае зімовае спартыўнае свята "Беларуская лыжня-2013". Праходзіла яно ў лясным масіве каля вёскі Шыкавічы.
|
|