На Ашмяншчыне пабудуюць летні стадыён, каб людзі не пакутавалі ад залішняй вагі
12.03.2013
—
Новости Спорта
|
У Ашмянскім раёне пабудуюць летні стадыён па трансмежавай праграме. Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “супрацоўніцтва – дзейнасць – будучыня” стаў пераможцам конкурсу заявак па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва “Польшча – Беларусь – Україна” 2007–2013 гадоў. Сёлета 28 лютага праект адобрыў Савет Міністраў Беларусі. Праект ажыццяўляюць польскі горад Сувалкі і Ашмянскі райвыканкам. Галоўная яго мэта – супрацоўніцтва органаў самакіравання ў галіне папярэджання залішняй вагі і атлусцення насельніцтва з дапамогай спартыўных аб’ектаў. Асноўныя сродкі будуць накіраваныя на ўзвядзенне спартыўных аб’ектаў у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці і Пжэбродзе польскіх Сувалак. Агульны бюджэт праекта – больш за 1 мільён 674 тысячы еўра. Больш за 615 тысяч еўра накіравана на фінансаванне беларускай часткі. У фінансаванні праекта прымаюць удзел і мясцовыя выканкамы. У прыватнасці, у Ашмянах грошы накіруюць на будаўніцтва летняга стадыёна. Адкрыты спартыўны аб’ект з трыбунамі на 500 месцаў плануецца пабудаваць у райцэнтры за два гады. Праект прадугледжвае футбольнае поле, бегавыя дарожкі, зону для штурхання ядра і іншае. Паводле Фота proza.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ашмянскім раёне пабудуюць летні стадыён па трансмежавай праграме. |
|