На Астравеччыне спаборнічалі тэнісісты
10.04.2013
—
Новости Спорта
|
У нядзелю, 7 красавіка, на базе сярэдняй школы ў вёсцы Рымдзюны прайшоў раённы турнір па настольным тэнісе “Надзея” на прызы СВК “Гервяты”. Спаборнічалі мужчыны. Прынялі ўдзел 20 чалавек, паведаміў дырэктар Астравецкага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Леанід Даўляш. Перамог у турніры ўрач Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы Генадзь Хаменка. Другое месца заваяваў Сяргей Бубен, які працуе на будаўніцтве АЭС. Замкнуў тройку прызёраў супрацоўнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Несцяровіч. Добрая памяць пра турнір застанецца ў мясцовых вучняў: падчас яго СВК “Гервяты” падаравала школе новы тэнісны стол. Аддзел інфармацыі. Фота sport-xl.ne Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 7 красавіка, на базе сярэдняй школы ў вёсцы Рымдзюны прайшоў раённы турнір па настольным тэнісе “Надзея” на прызы СВК “Гервяты”. Спаборнічалі мужчыны.
|
|