Будзе нямецкі фінал?
26.04.2013
—
Новости Спорта
|
Першыя паўфінальныя матчы Лігі чэмпіёнаў прынеслі вынікі, якія адразу можна запісваць у шэраг сенсацый. Дуэт нямецкіх клубаў з агульным лікам 8:1 перамог іспанскіх грандаў!
Зрэшты, усё ідзе да таго, што і футбалісты мадрыдскага "Рэала" за галоўным матчам турніру будуць сачыць па тэлескрыні. У Дортмундзе хлопцаў Жазэ Маўрыньё чакаў сапраўдны шок. Мясцовая "Барусія" ўшчэнт разнесла каралеўскі клуб. Саліраваў у дортмундскай атацы паляк Роберт Левандоўскі. 24-гадовы ўраджэнец Варшавы стрэліў покерам, чатыры разы паразіў вароты мадрыдцаў. На галявую феерыю госці адказалі толькі адным трапным ударам. "Я шчаслівы, што забіў чатыры мячы "Рэалу" — адзначыў задаволены пан Роберт. — Але галоўнае зараз — выйсці ў фінал". Ці будзе ў Еўропы нямецкі фінал, даведаемся ўжо праз тыдзень. Пачакаем. Тарас ШЧЫРЫ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя паўфінальныя матчы Лігі чэмпіёнаў прынеслі вынікі, якія адразу можна запісваць у шэраг сенсацый. Дуэт нямецкіх клубаў з агульным лікам 8:1 перамог іспанскіх... |
|