Маладзечанец Дзмітры Асанаў стаў чэмпіёнам Беларусі
03.05.2013
—
Новости Спорта
|
Фота tlt1.ru. З 23 па 27 красавіка горад прымаў усебеларускія спаборніцтвы па боксе. За перамогу змагаліся і хлопцы, і дзяўчаты.Усяго турнір сабраў больш за 100 спартсменаў з усёй Беларусі. Не засталіся без прызавых месцаў і маладзечанцы. Вучань гімназіі №6 Дзмітры Асанаў заняў першае месца ў вагавай катэгорыі да 52 кілаграмаў і стаў чэмпіёнам Беларусі. Летась наш зямляк на еўрапейскіх спаборніцтвах стаў чэмпіёнам Еўропы. Яшчэ адно прызавое месца – у Канстанціна Міхайлава. Ён заняў трэцюю пазіцыю ў вагавай катэгорыі да 81 кг. Аддзел інфармацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 23 па 27 красавіка горад прымаў усебеларускія спаборніцтвы па боксе. За перамогу змагаліся і хлопцы, і дзяўчаты.
|
|