Мядзельскія весляры сталі прызёрамі першынства Беларусі
29.05.2013
—
Новости Спорта
|
У Брэсце 24-26 мая адбылося першынство Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ. З узнагародамі вярнуліся адтуль прадстаўнікі Мядзельскай СДЮШАР. Увесь спектр узнагарод у актыве Аляксея Талочкі. Ён заняў першае месца на каноэ-адзіночцы на дыстанцыі 500 метраў, другое — на каноэ-адзіночцы на 200 метраў, трэцяе на каноэ-чацвёрцы на 1000 метраў. Юлія Захарэвіч заваявала “срэбра” на каноэ-двойцы на дыстанцыі 500 метраў. Аляксей Махніст быў двойчы трэцім на дыстанцыях 500 і 1000 метраў на каноэ-адзіночцы. Па выніках першынства Аляксей Талочка трапіў у каманду юнакоў (да 18 год) Беларусі для паездкі на першынство Еўропы ў Польшчы, паведаміў трэнер СДЮШАР Аляксандр Карпей. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота worldofsport.uol.ua Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце 24-26 мая адбылося першынство Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ. З узнагародамі вярнуліся адтуль прадстаўнікі Мядзельскай СДЮШАР.
|
|