Вілейскія турысты збяруцца на беразе вадасховішча
11.07.2013
—
Новости Спорта
|
Раённы турыстычны злёт працоўнай моладзі памяці Віталя Кастэнкі пройдзе з 12 па 14 ліпеня. Адбудзецца ён на беразе Вілейскага вадасховішча (Чыжэвіцкая затока). Прымуць удзел у злёце каманды арганізацый і прадпрыемстваў Вілейскага раёна. На пачатак тыдня заяўкі падалі шэсць каманд. Турысты будуць спаборнічаць у начным арыентаванні, спаборніцтвах па веславанні на каноэ, дартсе, перацягванні канату, пераадольванні турыстычнай паласы. Адбудуцца конкурсы турысцкай песні і быту. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота centerturizma.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раённы турыстычны злёт працоўнай моладзі памяці Віталя Кастэнкі пройдзе з 12 па 14 ліпеня.
|
|