Мядзельскія весляры сталі прызёрамі абласных спаборніцтвах
30.07.2013
—
Новости Спорта
|
Алена Карпей і Алена Лапцік У Заслаўі з 23 па 25 ліпеня прайшлі першынство Мінскай вобласці па веславанні на байдарках і каноэ па праграме Алімпійскіх дзён моладзі і спартакіяда ДЮСШ Мінскай вобласці.У спаборніцтвах удзельнічалі прадстаўнікі Мядзельскай СДЮШАР. Асабліва ўдала выступілі яны ў першынстве вобласці. Там Алена Лапцік перамагла на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 200 метраў і двойчы была трэцяй: на дыстанцыях 500 і 100 метраў. Алена Лапцік і Алена Карпей на байдарцы-двойцы хутчэй за ўсіх пераадолелі адлегласці ў 200 і 500 метраў і былі другімі на дыстанцыі 1000 метраў. У спартакіядзе ДЮСШ вобласці трэцяе месца заняў Яўген Баўтрамовіч на каноэ-адзіночцы на кіламетровай дыстанцыі. Пра гэта паведаміў старшы трэнер аддзялення веславання на байдарках і каноэ Мядзельскай СДЮШАР Аляксандр Карпей. Па выніках стартаў ў Заслаўі да ўдзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах будуць рыхтавацца Алена Лапцік,Алена Карпей, Сяргей Цімановіч і Саулюс Наркунас. Фота з архіву Алены Лапцік. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Заслаўі з 23 па 25 ліпеня прайшлі першынство Мінскай вобласці па веславанні на байдарках і каноэ па праграме Алімпійскіх дзён моладзі і спартакіяда ДЮСШ Мінскай... |
|