Аляксей Мінкін: «У Беларусі дзейнічаюць дзве мовы, таму дазвольце нам самім вызначаць, на якой з іх пісаць прозвішчы»
04.08.2013 13:02
—
Новости Спорта
|
Дырэктар «Магілева» Аляксей Мінкін адказаў на «Паважаны Ігар Уладзіміравіч! Дзякуй за Вашу прапанову. Але, так як у Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць дзве мовы: руская і беларуская, дазвольце нам самім вызначаць на якой мове каментаваць матчы і пісаць прозвішчы гульцоў на спартыўнай форме і гэтак далей па вашай прапанове», — напісана ў афіцыйным адказе клуба. Аўтарскія арфаграфія і пунктуацыя ў тэксце захаваныя. — Клуб-банкрот, што яшчэ зусім нядаўна пабіраўся па свеце і клянчыў месца ў экстралізе, тым не меньш, не пазбавіўся пафасу і просіць «дазволіць самім вызначаць». Гледзячы, як ідуць справы ў клуба, зразумела, у што ў іх выліваецца права «самім вызначаць». Ну, тым не менш паглядзім, ці здолее каманда ўзняцца з апошняга месца ў табліцы будучага чэмпіянату, але магчыма і тое, што клуб спыніць існаванне ў сярэдзіне сезона. Але галоўнае, мы тут бачым падцверджанне існуючай ісціны, што чым ніжэй узровень, тым больш хамства і непавагі да роднай мовы і культуры, — пракаментаваў Случак адказ Мінкіна Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктар «Магілева» Аляксей Мінкін адказаў на прапанову актывіста грамадскай арганізацыі «Справаводства па-беларуску!» Ігара Случака больш шырока...
|
|