Стопрацэнтны вынік мае “Першы Беларускі” ў чэмпіянаце раёна па футболе
19.09.2013
—
Новости Спорта
|
![]() Матчы 11 тура чэмпіянату раёна па футболе адбыліся ў нядзелю, 15 верасня. Толькі ў гульні “Шылавічы” – СВК “Чурлёны” было забіта шмат галоў: “Чурлёны” перамаглі 7:2. Астатнія матчы завяршыліся з хакейным лікам. “Буддэталі” прайгралі “Фламетру” 0:2, “Страла” перамагла “Любань” 1:0, паведаміў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан. Лідзіруе ў чэмпіянаце “Першы Беларускі”. У каманды стопрацэнтны вынік: пасля васьмі матчаў – 24 ачкі. “Фламетр” мае 22 ачкі пасля дзевяці гульняў. На трэцім месцы – "Буддэталі": каманда правяла восем матчаў і зарабіла 18 ачкоў. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота з сайта mgorka.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Матчы 11 тура чэмпіянату раёна па футболе адбыліся ў нядзелю, 15 верасня. |
|