У Мядзеле прайшлі папярэднія спаборніцтвы чэмпіянату Мінскай вобласці па валейболе
24.10.2013
—
Новости Спорта
|
![]() Пераможца спаборніцтваў сярод мужчын – каманда Мядзельскага раёна У райцэнтры 19 кастрычніка прайшлі папярэднія спаборніцтвы чэмпіянату Мінскай вобласці па валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд. Прымалі ў іх ўдзел каманды Мядзельскага, Маладзечанскага, Вілейскага і Лагойскага раёнаў. Сярод мужчынскіх каманд лепшымі былі гаспадары: мядзяльчане перамаглі ва ўсіх гульнях. На другім і трэціх месцах прадстаўнікі Вілейскага і Лагойскага раёнаў. У жанчын перамаглі маладзечанкі. На другім месцы прадстаўніцы Лагойскага раёна, а на трэцім – Мядзельскага, расказаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Леанід Шыдлоўскі. Пераможцы трапілі ў фінальную частку чэмпіянату. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота забяспечана Міхаілам ЧАРКАСАВЫМ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У райцэнтры 19 кастрычніка прайшлі папярэднія спаборніцтвы чэмпіянату Мінскай вобласці па валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд. |
|