Каманды з рэгіёна не прабіліся ў фінал. 21.by

Каманды з рэгіёна не прабіліся ў фінал

29.01.2014 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


За тыдзень да турніру вілейскія і мядзельскія футбалісты правялі таварыскія гульні

У мінулыя выхадныя ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры адбыліся занальныя гульні першынтва вобласці па міні-футболе сярод ветэранаў (гэта гульцы  40 год і старэйшыя).

За адзіную пуцёўку у фінал змагаліся чатыры каманды: з Маладзечанскага, Вілейскага, Мядзельскага і Смалявіцкага раёнаў.

– Турнір паказаў добры ўзровень гульні ветэранаў футбола. Тры каманды былі дастойныя перамогі, толькі мядзяльчане глядзеліся слабейшымі. Але яны ўпершыню прымалі ўдзел у падобных спаборніцтвах, – расказаў дырэктар цэнтра Міхаіл Чаркасаў. – Аднак і мядзяльчане маглі выйграць у віляйчан. За дзве хвіліны да канца матчу выйгравалі, але паспелі прапусціць два галы і прайгралі 3:4.

Што да іншых вынікаў, то каманда Вілейскага раёна выйграла ў  футбалістаў з Маладзечанскага 3:2, і прайграла гульцам са Смалявіч 1:5. Маладзечанцы абыгралі мядзяльчан 5:1 і каманду Смалявіцкага раёна 4:3. Каманда з Мядзельскага раёна саступіла прадстаўнікам Смалявіцкага 1:5.

Тры каманды набралі па шэсць ачкоў, і пераможца вызначыўся па розніцы мячоў. Лепшая яны была ў каманды са Смалявіч, на другім месцы гульцы з Маладзечанскага раёна, на трэцім – з Вілейскага.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулыя выхадныя ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры адбыліся занальныя гульні першынтва вобласці па міні-футболе сярод ветэранаў (гэта гульцы  40 год і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика