Трыумф спартыўнага азарту
24.04.2014
—
Новости Спорта
|
Прайшло лёгкаатлетычнае свята «Брагінская дзясятка» У ім удзельнічалі сотні прыхільнікаў здаровага ладу жыцця і спартсменаў-аматараў з гарадоў Беларусі, Украіны, Германіі і Італіі. Візітнай карткай турніру сталі старты дашкольнікаў — 20 маленькіх выхаванцаў устаноў адукацыі Брагіна выйшлі на дыстанцыю 60 метраў. Пасля мітынгу на цэнтральнай плошчы, дзе ўстаноўлены помнік земляку-пажарнаму Васілю Ігнаценку, у барацьбу ўступілі каля 350 удзельнікаў ва ўзросце ад 14 да 70 гадоў. — Разам з беларусамі ў спаборніцтве прымалі ўдзел даўнія сябры Брагіна з нямецкага горада Пірна, італьянскага — Парма, украінскіх — Славуціча і Чарнігава, — зазначыла намеснік старшыні Брагінскага райвыканкама Ганна Бабрынёва. Абсалютнымі пераможцамі лёгкаатлетычных стартаў сталі брагінчанін Ілья Славянскі і госця з Рэчыцы Кацярына Арлова. Затым эпіцэнтр «Брагінскай дзясяткі» перамясціўся на гарадскі стадыён, дзе ў таварыскіх футбольных паядынках сышліся каманды Брагіна, Славуціча і Пірны. У выніку галоўны трафей апынуўся ў руках футбалістаў Славуціча. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прайшло лёгкаатлетычнае свята бегу «Брагінская дзясятка» |
|