Віталь Гуркоў: «Мне здаецца, пры ўмове, што Вянгерскі прайграе гэты суд, футбалістам БАТЭ трэба будзе скінуцца і аплаціць штраф, каб выйсці прыгожа з гэтай сітуацыі»
13.11.2017 18:14
—
Новости Спорта
|
Шматразовы чемпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў распавёў аб сваім стаўленні да сітуацыі з заўзятарам, які выбяжаў на поле ў матчы БАТЭ – «Арсенал». - Вы крытыкуеце БАТЭ за рэгрэсны іск Вянгерскаму ў памеры пяць тысяч еўра. Як клуб мог паступіць інакш? – Ён мог паступіць як заўгодна. Напрыклад, сабраць планёрку і сказаць: «Ведаеце, вось такая сітуацыя, штраф штрафам. Давайце кожны з нас у наступным месяцы атрымае на 50 даляраў менш. Калі мы зараз перанакіруем скаргу да гэтага хлопца, то можам адвярнуць ад клуба шмат фанатаў». Трэба асэнсоўваць, Аляксандр – іх заўзятар, выбег на поле на сваёй радзіме, са сваімі роднымі сімваламі. Я не лічу, што пяць тысяч еўра – вельмі балючая лічба для БАТЭ. Мне здаецца, пры ўмове, што Вянгерскі прайграе гэты суд, футбалістам трэба будзе скінуцца і аплаціць штраф, каб выйсці прыгожа з гэтай сітуацыі. Калі будзе нейкі збор грошаў, беларусы, безумоўна, падтрымаюць яго. – Гатовы падтрымаць збор? – Канешне. Падтрымаў бы і ў тым выпадку, калі з маім заўзятарам здарылася б нешта падобнае.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шматразовы чемпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў распавёў аб сваім стаўленні да сітуацыі з заўзятарам, які выбяжаў на поле ў матчы БАТЭ – «Арсенал». |
|