Мама нового министра спорта: «Ён жа ўсё ўмее! І па гаспадарцы, і касіць»
05.03.2018 17:34
—
Новости Спорта
|
Мама нового министра спорта и туризма Беларуси Нина Степановна поделилась мнением о назначении своего сына. «Плачу, расчулілася ўся, не чакалі мы такога. Наша вёсачка [Глінна] аддаленая такая, да раённага цэнтра больш за 30 км, побач Днепра-Бугскі канал, лес багаты і прыгожы. Сын усё гэта любіў – за грыбамі бегаць, у рэчцы купацца… І марыў з дзяцінства стаць вайскоўцам. Скончыў школу ў Іванаве з залатым медалём, два гады жыў там у інтэрнаце. Мы бачылі, што ён вельмі здольны, сам вырашыў паехаць на вучобу, так і паехаў. Помню, выйшаў ён на аўтобус. Мы хацелі праводзіць яго, ён кажа: «Мама, не трэба» Толькі выйшлі, сонейка свяціла, і тут адразу дождж пасыпаў. Мы яшчэ думалі, што гэта за прыкмета. Адразу пра яго ў студэнцкай газеце нататка выйшла, што такі таленавіты хлопец з глыбінкі, ён мне выразку дасылаў. Быў вельмі моцным у матэматыцы. Потым Сяргей скончыў артылерыйскае вучылішча ў Адэсе і паўстала пытанне, куды размяркоўвацца. Мог ехаць у Чэхаславакію, Германію. А яму выкладчыкі параілі: пакуль ты адзін і нежанаты, едзь у аддаленыя месцы. І ён выбраў Хабараўскі край. Там перад гэтым служыў мой пляменнік з Бярозы. Ды і брат мой жыў, застаўся па размеркаванні пасля Ляснога інстытута. Сяргей вырашыў: паеду туды, а яго – аж на Чукотку! Я тут ледзьве не звар’яцела. Ён там тры гады адслужыў. У Мінску Здымаў кватэру, вучыўся. І ўсё сам, сам… Мы людзі простыя, у нас няма нікога ў радні, хто б мог дапамагчы! Прыязджае, канечне, на радзіму Ён любіць тут бываць. У суседа човен бярэ ды катаецца ці на рыбалку ездзіць. Яны па гэтым краі сумуюць у Мінску. У нас мясцовасць глухаватая, але аўтобус чатыры разы на дзень ходзіць. Някепска! Каб так жыць. Ён жа ўсё ўмее! І па гаспадарцы, і касіць. Карову трымалі, бо трэба ж было чатырох дзяцей расціць. І свінні, і птушка была. І бульбу капаць прыязджае. Пазалетась быў з Яраславам, дык камбайн наймалі, каб капаць. Прыйшлі дадому ўсе запыленыя, бо самі на камбайне стаялі ды камяні выкідалі. Добрая навіна, але нечаканая. Буду яшчэ плакаць». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мама нового министра спорта и туризма Беларуси Нина Степановна поделилась мнением о назначении своего сына.
|
|