«Ястрабы» – з пуцёўкай у першую лігу
02.04.2018
—
Новости Спорта
|
Дарэчы, хайнічане ўпершыню прымалі ўдзел у спаборніцтвах такога прэстыжнага ўзроўню, і так удала дэбютавалі. Наша каманда правяла чатыры матчы, тры з якіх завяршыліся перамогай. Практычна ўровень ішлі нашы землякі са зборнай «Белаграпрамбанка», аднак памылкі хайнічан на прыёме і ў атацы не дазволілі выйграць – 1:3. Прыйшлося «папацець» у гульні з гомельскай камандай «Белтэлекама». Змагаючыся за кожны мяч, добра адпрацаваўшы ў нападзенні, «Ястрабы» перамаглі – 3:1. У фінале землякі сустрэліся з камандай медуніверсітэта, дзе прадэманстравалі нядрэнную падачу, актыўную гульню ў абароне і атацы, не далі магчымасці ўзяць супернікам ніводнай партыі – 3:0. Вынік – «бронза» наша. Трэцяе месца забяспечыла хойніцкай камандзе «Ястраб» пуцёўку ў першую лігу г. Гомеля на наступны год. Вікторыя МАРОЗ, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хойніцкі валейбольны клуб «Ястраб» заняў трэцяе месца на першынстве г. Гомеля сярод мужчынскіх каманд другой лігі. Дарэчы, хайнічане ўпершыню прымалі... |
|