Буйная перамога на выездзе
11.06.2018
—
Новости Спорта
|
У мінулую суботу ФК “Івацэвічы” ў рамках 8-га тура першынства Беларусі сярод каманд 2-й лігі праводзіла матч у Смалявічах – супраць мясцовай каманды “СМІаўтатранс” – моцнага сярэдняка, які на пачатак гульні ў турнірнай табліцы знаходзіўся вышэй за нашых землякоў.
Але ФК “Івацэвічы” згуляла з пазіцыі сілы, з пачатку гульні каманда завалодала ініцыятывай, пераходзячы ў атаку буйнымі сіламі. Адзін з галоў у вароты саперніка забіў цэнтральны абаронца Аляксандр Ванда, двойчы адзначыўся нападаючы Ілля Сідарэнка. 0:3 – першая выязная перамога ў ходзе першынства.
Наша каманда набірае 11 ачкоў і застаецца на 8-м радку ў турнірнай табліцы, а па страчаных ачках – на шостым.
ххх
Наступная гульня адбудзецца ў бліжэйшую нядзелю, 17 чэрвеня. ФК “Івацэвічы” на дамашняй арэне згуляе з ФК “Клецк”, якая знаходзіцца на дзясятым месцы, набраўшы 7 ачкоў.
Пачатак у 15.00.
Дзмітрый ПЯТРОЎСКІ,
галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу ФК “Івацэвічы” ў рамках 8-га тура першынства Беларусі сярод каманд 2-й лігі праводзіла матч у Смалявічах – супраць мясцовай каманды...
|
|