Валявая перамога над “Энергетыкам”...
03.09.2018
—
Новости Спорта
|
У мінулую суботу на “Кляноўка-арэне” прайшоў матч 20-га тура першынства Беларусі па футболе сярод каманд 2-й лігі. ФК “Івацэвічы” прымалі мінскі “Энергетык-БДАТУ” – каманду, з якой добра знаёмы па кубкавых баталіях, калі яшчэ нават не гулялі ў другой лізе.
“Энергетык” хаця знаходзіцца ў ніжняй частцы турнірнай табліцы, тым не меней, мае значны багаж ачкоў, які дазваляе ім спакойна дагуляць гэты сезон. Каманда не дазваляе саперніку многа забіваць, а ў гэтай гульні мінчане, увогуле, выйшлі наперад у 1-м тайме: гэта наш абаронца Арцём Макарэвіч зрэзаў мяч ва ўласныя вароты. З лікам 0:1 каманды накіраваліся на перапынак. Добрая фізічная форма дазволіла нашым рабятам у другім тайме завалодаць ініцыятывай, аказваць ціск на абарону саперніка і вызначыцца двойчы: спачатку гол забіў Іван Вадап’ян, а літаральна за тры хвіліны да заканчэння гульні вызначыўся Ілья Федарэнка – 2:1. Ёсць валявая перамога! Ілья Федарэнка вызначаецца ў трэцім матчы запар, ён лепшы бамбардзір каманды.
Наступную гульню ФК “Івацэвічы” мы ўбачым няхутка: наша каманда прапускае тур, што пройдзе ў наступныя выхадныя, пасля едзе ў Ашмяны – і толькі 22 верасня на “Кляноўка-арэне” згуляе са “СМІаўтатранс” са Смалявіч. Аляксандр ГОРБАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...з лікам 0:1 каманды накіраваліся на перапынак.
|
|