Заснавальнік «Арт Сядзібы» Белавус аб затрыманнях за БЧБ-сцягі: «Першы прэзідэнт пад гэтым сцягам прымаў прысягу беларускаму народу і клаў руку на канстытуцыю з гербам «Пагоня». 21.by

Заснавальнік «Арт Сядзібы» Белавус аб затрыманнях за БЧБ-сцягі: «Першы прэзідэнт пад гэтым сцягам прымаў прысягу беларускаму народу і клаў руку на канстытуцыю з гербам «Пагоня»

10.09.2018 09:32 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заснавальнік культурнай пляцоўкі «Арт Сядзіба» і кіраўнік крамы «symbal.by», журналіст Павел Белавус пракаментаваў затрыманні за бел-чырвона-белы сцяг на матчы Беларусь – Сан-Марына, а таксама на Мінскім паўмарафоне.

«Ну не ведаю я як гэта тлумачыць: федэрацыя футболу ў якасці падзякі за супрацу запускае на стадыёне «Дынама» рэкламу Арт Сядзіба і symbal.by, крамы дзе адкрыта і цалкам легальна прадаюцца бела-чырвона-белыя сцягі і рэчы з «Пагоняй», а адначасова на сектары міліцыя затрымлівае людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі.

У нядзелю Уладзь Сташкевич прабег па Мінску паўмарафон 21,1 км з бел-чырвона-белым сцягам, а на фінішы, адразу пасля атрымання медаля, яго ўзялі пад рукі людзі ў цывільным і завялі ў аўтазак. У мінулым годзе ён рабіў тое ж самае, і было нуль рэакцыі.

У хлопцаў на стадыёне канфіскавалі сцягі і пасля матча адпусцілі, Уладзя пратрымалі ў РАУСе некалькі гадзінаў ды таксама адпусцілі.

Ну што гэта? Можа напісаць зварот да дзядзькаў у высокіх органах, прыкладна такі: «Высокія дзядзькі ў пагонах і без, ну перапішыце вы нарэшце свае метадычкі, ну запішыце вы туды нарэшце ўжо, што бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» нацыянальныя гістарычныя сімвалы Беларусі, якія любяць і паважаюць беларусы, і хоць вы затрымлівайце, хоць забараняйце, але не дапаможа гэта. Дарма толькі марнуеце нервы і паперу на пратаколы. І пры любой далейшай уладзе, палітычным строі і г.д. менавіта яны застануцца першымі дзяржаўнымі сімваламі Беларусі, пад якімі краіна стала незалежнай. Ну не зменіце вы гэтага ніяк. Гэта ўжо гісторыя!»

А і дарэчы ў гісторыі застанецца і той факт, што першы прэзідэнт пад бел-чырвона-белым сцягам прымаў прысягу беларускаму народу і клаў руку на канстытуцыю з гербам «Пагоня».

Вось як мне праз 50 гадоў тлумачыць маім унукам факт: за сімвалы, пад якімі першы прэзідэнт прымаў першую прысягу беларускаму народу, па загадзе гэтага ж прэзідэнта 20 гадоў людзей білі, затрымоўвалі, арыштоўвалі за выкарыстанне сімвалаў пад якімі ён прымаў прысягу.

Ну як так? Хопіць ужо нацкоўваць адных беларусаў на іншых, так мы нічога добрага не дасягнем. Давайце жыць мірна і цывілізавана. Не праваліцца пад зямлю стадыён «Дынама», калі на ім будуць побач стаяць людзі з рознай сімволікай Беларусі, як гэта заўжды адбываецца на трыбунах па-за межамі Беларусі.

Ці лепш хай футбалісты гуляюць для пустых трыбунаў? Нам трэба яднацца. А і яшчэ выкрэсліце сабе з метадычкі: няма чэсных і нячэсных журналістаў – ёсць проста беларускія журналісты, няма правільных і няправільных пісьменнікаў – ёсць проста беларускія пісьменнікі, і кожны з іх мае паўнавартаснае права ўсміхацца з любога білборда.

Паспрабуйце самыя і перадайце сваім суседзям па кабінетах. І вось убачыце, як і самому стане прасцей жыць і людзі ўздыхнуць у нашай краіне лягчэй, а можа нават і ўсміхнуцца вам у адказ», – написаў Белавус.

«Хто не скача, той маскаль». Фан-сектор сборной зажег на матче с Сан-Марино

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заснавальнік культурнай пляцоўкі «Арт Сядзіба» і кіраўнік крамы «symbal.by», журналіст Павел Белавус пракаментаваў затрыманні за бел-чырвона-белы сцяг на матчы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика