Мінімальная перамога
04.12.2018
—
Новости Спорта
|
У Лядовай арэне г. Івацэвічы ў мінулую пятніцу прайшоў чарговы матч першынства аматарскай хакейнай лігі “Бярэсце”. ХК “Рысі” прымалі баранавіцкі “Сталкер”.
Гульня праходзіла ў складанай барацьбе, ніводнай камандзе не ўдавалася завалодаць перавагай і адарвацца ад саперніка ў ліку. Тым не менш, нашы рабяты былі больш удачлівымі, змаглі атрымаць мінімальную перамогу з лікам 3:2 (шайбы закінулі М. Ёрш, С. Паўловіч, А. Шаршуновіч).
Папярэдні матч наша каманда праводзіла ў гасцях супраць ХК “Кобрын” і змагла таксама дабіцца мінімальнай перамогі – 5:4. Двойчы ў той гульні вызначыліся М. Ёрш і С. Паўловіч, яшчэ адну шайбу закінуў С. Карпач.
ххх
Завяршыўся рэспубліканскі турнір па хакеі сярод хлопчыкаў 2009 г. н. Падапечныя П. Корава і А. Казюліна хаця саступілі равеснікам з мінскага "Дынама" з лікам 7:24, затое змаглі перайграць “Гродна-2” з лікам 14:6, і “Брэст” – 15:10.
З добрым настроем пакідалі родную Лядовую арэну і юныя хакеісты з Івацэвічаў 2008 г. н. У рамках першын-
ства рэспублікі яны двойчы гулялі з сапернікамі з Брэста і двойчы перамаглі – 10:1 і 2:0.
Аляксандр ГОРБАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лядовай арэне г. Івацэвічы ў мінулую пятніцу прайшоў чарговы матч першынства аматарскай хакейнай лігі “Бярэсце”. ХК “Рысі” прымалі баранавіцкі “Сталкер”....
|
|