Смаргонскія шахматысты перамаглі каманду з Астраўца
14.01.2019
—
Новости Спорта
|
У СК «Юнацтва» 13 студзеня прайшла чарговая сустрэча па шхматах паміж камандамі шахматнага клуба Смаргоні і горада Астраўца.
Адзначу, што каманда гасцей была састаўлена поўнасцю з працаўнікоў Беларускай АЭС. У саставе кожнай каманды было па восем гульцоў. Гэта ўжо чацвёртая сустрэча паміж дзвюма камандамі. У трох папярэдніх перамагалі смаргонцы. На гэты раз каманда Астраўца мела вялікае жаданне перамагчы нас, узяць рэванш. Матч праходзіў у фармаце 8х8 па Схевенігінскай сістэме, пры якой кожны член адной групы ўдзельнікаў гуляе з усімі членамі іншай групы. Сустрэча праходзіла вельмі напружана, і ўсё рашалася ў апошнім туры. Агульны вынік - 17:15 на карысць смаргонцаў. Камандзе Астраўца не ўдалося парушыць непрыемную для сябе традыцыю, але госці паехалі дадому з надзеяй на новую сустрэчу, якая безумоўна адбудзецца. Найбольшы ўклад у нашу перамогу ўнеслі: Юрый Руды, Пётр Гаўрош, Сяргей Пузына, Валерый Зінчанка. Іван ШЧУРОЎСКІ, старшыня ГА “Шахматны клуб”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У СК «Юнацтва» 13 студзеня прайшла чарговая сустрэча па шхматах паміж камандамі шахматнага клуба Смаргоні і горада Астраўца.
|
|