РУП «Белкартаграфія» выпусціць турыстычныя карты Беларусі і Мінска спецыяльна да II Еўрапейскіх гульняў.
Усяго іх будзе чатыры: «Запрашаем у Беларусь. Турысцкая карта» на рускай і англійскай мовах, «Мінск. Турысцкая карта» і «Мінск спартыўны» — на рускай, Sports Мінск — на англійскай.
На ўжо выпушчанай у маштабе 1:53 000 карце «Мінск. Турысцкая карта» цэнтр горада адлюстраваны больш падрабязна — у маштабе 1:12 000. На карце пазначаны асноўныя славутасці горада з іх кароткім апісаннем, фата-графіямі і адрасамі. Тут ёсць і кантактная інфармацыя дыпламатычных прадстаўніцтваў, гасцініц, музеяў, асноўных спартыўных комплексаў, рэстаранаў беларускай кухні. На карце «Мінск спартыўны» з планам горада ў маштабе 1:40 000 будзе пазначана месцазнахо-джанне станцый метро, асноўных спартыўных аб’ектаў, дзе будуць праводзіцца спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў. Таксама тут пакажуць і агульныя звесткі аб Гульнях і месцах правядзення спаборніцтваў па кожным відзе спорту. «Белкартаграфія» выпусціць карты за кошт уласных сродкаў.
Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ,
«Звязда».