Дзве суботы адзначалі ў Мышкавіцкай школе Дзень снегу. 21.by

Дзве суботы адзначалі ў Мышкавіцкай школе Дзень снегу

29.01.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Кожны год у другой палове студзеня адзначаецца Міжнародны дзень снегу.

Усе людзі па-рознаму ўспрымаюць і нават хвалююцца перад надыходам зімы, але першы снег нікога не пакідае раўнадушным. З ім вакол усё мяняецца, робіцца чыстым, светлым, святочным.

І кампазітары, і паэты прысвяцілі шмат сваіх выдатных твораў цудоўнай часіне года — зіме, а таксама аднаму з яе цудаў — снегу.

Як нам паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мышкавіцкай СШ Любоў Маркевіч, не засталіся ў баку ад святкавання Дня снегу і зімовых гульняў і навучэнцы названай установы адукацыі, якія прысвяцілі гэтай падзеі дзве суботы (а раптам у наступны раз снег растане!).

Да святкавання школьнікі падрыхтавалі загадкі і вершы пра зіму і першы снег, якія перамяжоўвалі
з гульнямі і конкурсамі.

Першы Дзень здароўя праходзіў на школьным двары, а, дакладней, на снезе. Хтосьці проста гуляў, а хтосьці гуртаваўся ў каманды, каб у чарговы раз паказаць свае здольнасці. Каманды спрачаліся, хто мацнейшы ў зімовых конкурсах “Хутчэй да фінішу”, “Перацягванне каната”, “Заваяванне гурбаў”, малюнках на снезе, эстафетах.

Больш за ўсё спадабаўся конкурс “Хутчэй да фінішу”. Тут трэба было не толькі хутчэй даставіць сваіх сяброў за лінію фінішу, а і зрабіць гэта з задавальненнем, бо пераправа была наладжана на саначках! Перацягванне каната таксама запомнілася рабятам: сваю “нядобрую” справу зрабіў лёд. У конкурсе малюнкаў лепшымі сталі вучні 4 класа.

А другая субота, 19 студзеня, была прысвечана лыжным гонкам. Тут не было роўных Дар’і Сухадольскай, Ілью Няронскаму, Івану Арлоўскаму, якія заслужана прымалі віншаванні!
Мяркую, што падчас суботніх мерапрыемстваў усе атрымалі запал ба­дзёрасці, добрага настрою, з карысцю правялі час!

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны год у другой палове студзеня адзначаецца Міжнародны дзень снегу. Усе людзі па-рознаму ўспрымаюць і нават хвалююцца перад надыходам зімы, але першы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика