Пераможны турнір. 21.by

Пераможны турнір

06.02.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Юнакі з Іўя прынялі ўдзел у 28-м Міжнародным турніры па міні-футболу сярод дзяцей і моладзі, што адбыўся ў суседняй Рэспубліцы Польшча, і вярнуліся дамоў з перамогай сярод каманд сваёй узроставай катэгорыі.


Традыцыйна турнір праходзіць у Акадэміі фізічнага выхавання ў сталічнай Варшаве. Іўяўчане не першы год прымаюць удзел у гэтым турніры дзякуючы ініцыятыве і клопатам пробашча парафіі Св. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ксяндза Яна Гавецкага.
Трэба адзначыць, што ў гэтым годзе турнір сабраў больш за пяцьдзясят каманд з Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы. Разам з іўяўчанамі беларускую моладзь прадстаўляла яшчэ адна каманда - з г. Гродна. І іўяўчанам (каманда юнакоў 2003 года нараджэння), і гродзенцам (2002 г.н.) пашчасціла стаць пераможцамі ў сваіх катэгорыях! Серыю гульняў яны правялі ў самы першы дзень спаборніцтваў 28 студзеня.
Акрамя каманднай перамогі іўяўчане вызначыліся і асабістым дасягненнем: лепшым сярод бамбардзіраў ва ўзроставай катэгорыі 2002-2003 г.н. прызнаны ігрок Антон Дубовіч.
Узнагароды пад гукі беларускага дзяржаўнага гімна ўручыў біскуп Варшаўска-Пражскай дыяцэзіі.

Т. Болатава.
Фота Я. Гавецкага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Юнакі з Іўя прынялі ўдзел у 28-м Міжнародным турніры па міні-футболу сярод дзяцей і моладзі, што адбыўся ў суседняй Рэспубліцы Польшча, і вярнуліся дамоў з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика