Звание лучших в области шумилинские волейболисты подтверждают третий год подряд
07.02.2019
—
Новости Спорта
|
“На мінулым тыдні ў Віцебску прайшлі “Алімпійскія дні моладзі па валейболе” сярод юнакоў 2002-2003 гадоў нараджэння, – расказвае дырэктар Шумілінскай СДЮШАР Алег Асташонак. – Гэта самыя адказныя спаборніцтвы, своеасаблівая “дыпломная работа” спартыўнай школы, справаздача работы ўсяго калектыву. Месяц таму хлопцы паабяцалі, што абавязкова выйграюць гэтыя спаборніцтвы. І слова стрымалі. Дарэчы, наша школа тры гады запар – лепшая ў вобласці”.
Карэспандэнт раённай газеты завітаў на першую трэніроўку да шумілінскіх валейбалістаў пасля перамогі на “Алімпійскіх днях”. Хлопцы трэніруюцца з вялікім жаданнем, атрымліваюць асалоду ад валейболу, часам чуваць жарты. Але разам з тым уважліва слухаюць заўвагі і парады трэнера Аляксея Паршыкава. Падалося, што Данііл Сафонаў, Ілья Піульскі, Аляксандр Лабачоў і Павел Церашчук, якія трапілі ў склад абласной зборнай, трэніруюцца з асаблівай прагай. “Яны яшчэ не сказалі сваё апошняе слова ў валейболе, – тлумачыць Алег Асташонак. – Для іх выклік у зборную не толькі справа гонару, а і рэальная магчымасць заявіць пра шумілінскі валейбол”.
“Цяжкія спаборніцтвы былі, – дзеліцца капітан каманды Данііл Сафонаў. – Настройваліся на гульню з Оршай, а яны трапілі да нас у групу. І мы перамаглі. Але ў фінале нас зноў чакала Орша. Эмацыянальна цяжка было настроіцца”.
Яго падтрымлівае Павел Церашчук: “Згаджаюся. Але мне здаецца, што трэнерская рука сыграла сваю ролю. Аляксей Аляксеевіч рабіў карэкціроўку нашай гульні. Мы выконвалі. І самае важнае, што мы перамаглі”.
Падчас размовы валейбалісты адзначылі, што перамогу прысвяцілі малой радзіме – Шуміліншчыне. І яшчэ ў адзін голас хлопцы падзякавалі шумілінскім заўзятарам: “Мы гулялі ў Віцебску, як дома. Чалавек дваццаць падтрымлівалі нас кожную гульню. Пры такой “хатняй” атмасферы вельмі прыемна гуляць”.
Пад завяршэнне трэніроўкі нехта з каманды сказаў:
– А давайце сфатаграфуемся на памяць. Разам з трэнерам. У калідоры спартыўнай школы, там дзе месцяцца кубкі. Усё-такі і кубкі, што мы заваявалі, там ёсць...
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №12 ад 08.02.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вельмі важная перамога “На мінулым тыдні ў Віцебску прайшлі “Алімпійскія дні моладзі па валейболе” сярод юнакоў 2002-2003 гадоў нараджэння, – расказвае дырэктар...
|
|