Шумилинский ФОК делает ставку на футбол
02.04.2019
—
Новости Спорта
|
У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры ў занятках з дзецьмі стаўка робіцца ў тым ліку і на дзіцячы футбол. Сёння ў ФАЦ дзеці 7-13 год займаюцца футболам у дзвюх групах. Вучаць малых гэтай папулярнай гульні інструктары-метадысты Станіслаў Прасветаў і Дзмітрый Ананьеў.
Упершыню ў ФАЦ прайшлі спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па міні-футболе. У турніры бралі ўдзел 9 каманд, якія былі падзелены на дзве ўзроставыя групы: малодшая (2-4 класы) і сярэдняя (5-7 класы).
У малодшай узроставай групе першае месца заняла каманда “Брыкет-1” (Шумілінская СШ №2), другое – “РЦДіМ” (Шумілінская СШ №1), трэцяе –“Брыкет-2” (Шумілінская СШ №2). У сярэдняй узроставай групе прызавая тройка наступная: першае месца – “СШ №1-ФАЦ-1”, другое месца – “СШ №1-ФАЦ-2”, трэцяе месца – “Кока-кола” (Слабадская школа). Да спаборніцтваў каманды падрыхтавалі Сяргей Сахончык, Аляксандр Ходзюш, Уладзімір Кучко, Станіслаў Прасветаў, Дзмітрый Ананьеў і Уладзіслаў Траццякоў.
Сёння ў ФАЦ думаюць пра правядзенне наступных спаборніцтваў па футболе, плануецца, што яны будуць арганізаваны сумесна з абласной федэрацыяй футболу. Такія спаборніцтвы стануць добрым стымулам для далейшага развіцця дзіцячага футболу ў нашым раёне.
Павел БАРЫСАЎ,
інструктар-метадыст ФАЦ.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаўка – на футбол У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры ў занятках з дзецьмі стаўка робіцца ў тым ліку і на дзіцячы футбол. Сёння ў ФАЦ дзеці 7-13 год займаюцца...
|
|