Газета «Полымя» стала дыпламантам рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь». 21.by

Газета «Полымя» стала дыпламантам рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь»

21.12.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэспубліканскі турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь» даўно выйшаў за межы нашай краіны. Сёлета для ўдзелу ў 10 намінацыях была пададзена рэкордная колькасць заявак – звыш 800, у тым ліку з Расіі, Італіі, Венгрыі і Паўднёвай Афрыкі.


Газета “Полымя” таксама далучылася да адной з галоўных турыстычных падзей у намінацыі “Матэрыял года”. Спецпраект “Гайда ў вандроўку” быў прадстаўлены ў катэгорыі “Друкаваныя СМІ”. Падарожжы раёнкі па адметнай сваёй насычанай гісторыяй, непаўторнай прыродай і гасціннымі жыхарамі карэліцкай зямлі не пакінулі раўнадушнымі журы. У выніку газета “Полымя” ўвайшла ў тройку лепшых і стала дыпламантам рэспубліканскага конкурсу.


Радасна, што яшчэ адных прадстаўнікоў Гродзенскай вобласці – нашых калег з газеты “Астравецкая праўда” – таксама адзначылі дыпломам у паднамінацыі “Матэрыял года. Інтэрнэт СМІ”. Усяго ад Прынёманскага краю на конкурс прыйшло 148 заявак. Апроч вышэйназваных, у іншых намінацыях журы вылучыла наступных удзельнікаў ад Гродзеншчыны: УП “Студыя адпачынку” (г. Гродна), дызайн-атэль “Кронан Парк Атэль” (г. Гродна), аграсядзібу “Хутар Камарышкі” (в. Страча Астравецкі раён), кластар “Церам забаў” (Шчучынскі раён), ДГКУ “Музей-сядзіба М.К.Агінскага” (агр. Залессе, Смаргонскі раён), УК “Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І. Стаброўскага” (г. Слонім) і Кацярыну Мусіхіну.

Да слова, конкурс «Пазнай Беларусь» праводзіцца ўжо ў сямнаццаты раз па ініцыятыве Нацыянальнага агенцтва па турызме пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Ён уключае намінацыі: “Турыстычная кампанія года”, “Экскурсавод года”, “Расказы пра малую Радзіму”, “Музеі і аб’екты забаў года”, “Я пазнаю Беларусь”, “Сродкі размяшчэння года”, “Праект года”, “Аграэкасядзіба”, “Матэрыял года” і “Фатаграфія года”. Дарэчы, у апошняй падарункі пераможцу сёлета ўручалі ад замкавага комплексу “Мір”.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота Святланы ВАШЧЫЛА і oblsport.grodno.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліканскі турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь» даўно выйшаў за межы нашай краіны. Сёлета для ўдзелу ў 10 намінацыях была пададзена рэкордная
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика