Вiктар Шаршукоў: «Арамнаў – адзін з асноўных прэтэндэтаў на тое, каб адправiцца на Алiмпiяду»
08.01.2020 09:42
—
Новости Спорта
|
Галоўны трэнер зборнай Беларусi лічыць, што Андрэй Арамнаў з’яўляецца адным з галоўных кандыдатаў, каб адправiцца на Алiмпiяду. – У тым, што прызналі лепшым , ёсць, можа быць, і невялікі аванс для яго. Але i дасягненні Арамнава нельга змяншаць. Андрэй у апошні час неверагодна прагрэсіруе, вярнуўся ў вялікі спорт, устанавіў сусветны рэкорд. Не кожны здольны на такое, гэта маленькi подзвіг! - Вы ў гэтым годзе будзеце вызначацца з тым, хто паедзе ў Токіа... – Я ўжо казаў, што гэта даволі складаная задача, і, мяркую, многае праясніцца пасля чэмпіянату Еўропы, які пройдзе вясной. Але хачу сказаць: Андрэй Арамнаў – адзін з асноўных прэтэндэтаў на тое, каб адправiцца на Алiмпiяду, – сказаў Шаршукоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны трэнер зборнай Беларусi Вiктар Шаршукоў лічыць, што Андрэй Арамнаў з’яўляецца адным з галоўных кандыдатаў, каб адправiцца на Алiмпiяду.
|
|