Спартоўцам і трэнэрам забаранілі кантактаваць з недзяржаўнымі СМІ: «Да ўсіх давялі, каб свае думкі пакінулі пры сабе, іначай будуць наступствы» («Радыё Свабода»). 21.by

Спартоўцам і трэнэрам забаранілі кантактаваць з недзяржаўнымі СМІ: «Да ўсіх давялі, каб свае думкі пакінулі пры сабе, іначай будуць наступствы» («Радыё Свабода»)

02.07.2020 17:29 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спартоўцам і трэнэрам пад пагрозай «непажаданых наступстваў» забаранілі кантактаваць з недзяржаўнымі СМІ. Аб гэтым «Радыё Свабода» паведамілі два атлеты, якія раней выступалі ў складзе алімпійскай зборнай Беларусі. Прозьвішчы яны прасілі не называць.

 «Спартоўцаў і трэнэраў паставілі перад фактам: акрамя дзяржаўных СМІ, ні з кім на палітычныя тэмы не гаварыць», – паведаміла ўдзельніца нацыянальнай каманды ў лёгкай атлетыцы, якая пажадала застацца ананімнай.

Паводле яе, бальшыня атлетаў лічацца на пасадах інструктараў у Міністэрстве спорту і турызму, а таму з гледзішча чыноўнікаў, любая крытыка ўладаў выглядае як «здрада» таму, хто яго «корміць».

Тое, што забарона на выказваньне ўласнай думкі ў незалежных СМІ распаўсюджваецца ня толькі на дзейных чальцоў зборнай, паведаміў іншы алімпійскі прызэр-легкаатлет. Ён расказаў, што гэта тычыцца і ягоных калегаў-«пэнсіянэраў», якія пасьля завяршэньня кар’еры на грамадзкай аснове далучаныя да фэдэрацый у сваіх дысцыплінах.

«Не магу нічога камэнтаваць, цэнзура. Да ўсіх давялі, каб свае думкі пакінулі пры сабе, іначай будуць наступствы. Дзеля справядлівасьці, наўрад ці што могуць зрабіць, бо ў фэдэрацыі я і так амаль нічога не атрымліваю. Але жыцьцё папсуюць, гэта факт», – сказаў спартовец.

У Міністэрстве спорту і турызму Беларусі паведамілі, што забаронаў спартоўцам наконт выкавазньняў у незалежных СМІ аб палітычных падзеях не рабілі:

«Такой забароны няма, але спартоўцы самі напалоханыя залішняй увагай і лічаць за лепшае абмежаваць кантакты з прэсай», – сказалі ў міністэрстве.

Максим Рыженков: «Некоторым спортсменам посоветовал бы внимательно подумать, прежде чем показушно безответственно рассуждать о вещах, далеких от их понимания»

Дмитрий Басков: «Вчера я гордился каждым белорусским спортсменом, а сегодня за некоторых из них мне стыдно»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спартоўцам і трэнэрам пад пагрозай «непажаданых наступстваў» забаранілі кантактаваць з недзяржаўнымі СМІ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика