Звольнены супрацоўнік «Белшыны»: «Калі перад гульнёй з «Дынама» начальнік каманды стаяў каля дэлегата ад АБФФ, яшчэ на мяне ціхенька паказвалі – маўляў, паглядзіце, гэта ён, той самы дысідэнт». 21.by

Звольнены супрацоўнік «Белшыны»: «Калі перад гульнёй з «Дынама» начальнік каманды стаяў каля дэлегата ад АБФФ, яшчэ на мяне ціхенька паказвалі – маўляў, паглядзіце, гэта ён, той самы дысідэнт»

25.07.2020 12:46 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Былы супрацоўнік «Белшыны» Сяргей Лацінскі распевеў пра сваё звальненне за пост у інстаграме.

– Колькі часу ты ўжо не ў клубе?

– Пакінуў «Белшыну» 9 чэрвеня, хаця праблемы пачаліся, зразумела, 29 мая. Дзесяць дзён мяне памурыжылі і пасля папрасілі напісаць заяву па згодзе бакоў.

– Прычына звальнення – допіс у сторыс?

– Так, за допіс пра тое, як забіралi Ціханоўскага. Пасля гэтага ўсё і закруцілася, праўда, хутчэй, не з боку клуба, а з боку выканкама. Напэўна, адтуль прыходзілі сігналы, што трэба ад мяне пазбавіцца.

– Навошта ты зрабіў такі допіс? Ты ж, напэўна, разумеў, што будуць наступствы.

– Гэта быў цалкам эмацыйны ўчынак. Бо Ціханоўскі – адзін з удзельнікаў перадвыбарчай кампаніі, у чалавека была рэальная падтрымка – колькі людзей глядзелі яго стрымы. А з ім так паступаюць, забіраюць яго проста на вуліцы. То бок бачыў, што робіцца нейкае беззаконне, і на эмоцыях зрабіў той допіс.

– Калі ў цябе пачаліся праблемы?

– Першая рэакцыя ад клуба з’явілася на трэці дзень, трэба было напісаць тлумачальную наконт допісу. Напэўна, кіраўніцтва «Белшыны» вазіла яе ў выканкам. Адразу разумеў, які будзе вынік, і прапанаваў кіраўніцтву клуба, каб мяне проста звольнілі. Але яны казалі – не, вось у нас наперадзе яшчэ гульня з мінскім «Дынама». Для мяне гэта была апошняя гульня з клубам.

– Якія водгукі ты атрымоўваў ад іншых людзей? Былі словы падтрымкі?

– Канешне, людзі падтрымлівалі. Той пост набраў шмат праглядаў, нехта можа сказаць, што я на гэтым хайпануў :). «Трыбуна» расказала пра пост, людзі палезлі на нашу старонку, і было шмат пазітыўных каментаў кшталту: «Белшына» – мой другі любімы клуб!». Негатыву зусім не было, бачыў яго толькі з боку вышэйшых асоб. Да і рашэнне аб маім звальненні, напэўна, не было цалкам прынятае клубам, ён жа належыць да выканкама.

Пасля, калі перад гульнёй з «Дынама» начальнік каманды стаяў каля дэлегата ад АБФФ, яшчэ на мяне ціхенька паказвалі – маўляў, паглядзіце, гэта ён, той самы дысідэнт. Але я не бачу ў сваім учынку ніякага дысідэнцтва, гэта проста нармальная рэакцыя на беззаконне. Могуць сказаць – навошта гэта рабіць у пабліку футбольнага клуба? Але я даўно закінуў уласную старонку, жыў гэтым акаўнтам, таму напісаў там. Не рабіў ніякіх заклікаў, проста напісаў: мы супраць. Пры гэтым не ўказваў, што гэта футбольны клуб супраць ці што кіраўніцтва супраць, – сказаў Лацінскі.

Падтрымаў Цiханоўскага i змясцiў знак Бабарыкi ў Instagram пра «Белшыну» яе трэнер – прыйшлося сысцi пасля 7 гадоў працы

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика