У Вільні адбыўся Кангрэс літвакоў свету
25.08.2009 20:48
—
Новости Мира
|
Трэці сусветны кангрэс літвакоў, то бок габрэяў, выхадцаў з краінаў колішняга Вялікага Княства Літоўскага (цяперашніх Беларусі, Літвы і часткі Латвіі), адбыўся гэтымі днямі ў Вільні.
Паводле словаў адной з арганізатарак мерапрыемства Машы Гроднікене, намесніцы старшыні габрэйскай грамады Літоўскай Рэспублікі, форум наведалі госці з 15 краінаў свету. Ва ўрачыстасцях брала ўдзел літоўская прэзідэнтка Даля Грыбаускайтэ. Падчас кангрэсу была закранутая тэма праблема вяртання колішняй габрэйскай маёмасці. Грібаускайтэ паабяцала, што закон, які будзе прадугледжваць кампенсацыі, будзе прыняты Соймам неўзабаве. Трэці сусветны кангрэс літвакоў прымеркаваны да 1000-годдзя прыгадвання імя Літвы, а таксама да сёлетняй праграмы "Вільня — сталіца еўрапейскай культуры" і да 20-годдзя габрэйскай грамады Літоўскай Рэспублікі. Беларусь таксама мае правы на спадчыну культуры літвакоў, хіба папярэднія з'езды гэтай супольнасці (у 2001 і 2005 годзе) адбываліся ў Вільні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трэці сусветны кангрэс літвакоў, то бок габрэяў, выхадцаў з краінаў колішняга Вялікага Княства Літоўскага, адбыўся гэтымі днямі ў Вільні |
|