У Беларусі 38 выпадкаў “сьвінога" грыпу. 21.by

У Беларусі 38 выпадкаў “сьвінога" грыпу

30.10.2009 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

35 чалавек зь іх, паводле намесьніка міністра, ужо выздаравелі. Сёньня і наступныя дні, як паведаміў Часнойц, мэдыкі чакаюць пацьвярджэньня альбо абвяржэньня новых дыягназаў. Выпадкі гэтыя фіксаваліся цягам апошніх двух тыдняў. 

На пытаньне карэспандэнткі Свабоды, чаму толькі сёньня ўпершыню афіцыйна абвешчана пра выпадкі сьвінога групы, Робэрт Часнойц адказаў, што гэтая інфармацыя не хавалася.

Спадар Часнойц прызнаў, што за апошнія дні ў Беларусі памерлі 4 чалавекі ад пнэўманіі, сярод іх адно дзіця.

"У Беларусі на цяперашні момант лябараторна не пацьверджаны ніводзін выпадак сьмерці ад "сьвінога" грыпу, -- заявіў раней міністар аховы здароўя Васіль Жарко. Ён дадаў, што чалавек можа памерці ад любога захворваньня, але пацьверджаных выпадкаў сьмерці ад "сьвінога" грыпу ў Беларусі не зарэгістравана.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На прэсавай канфэрэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, якая пачалася а 12 гадзіне, першы намесьнік міністра ахову здароўя Беларусі Робэрт Часнойц заявіў, што на сёньня ў Беларусі зафіксавана 38 выпадкаў “сьвінога" грыпу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика