Канстытуцыйны суд Расіі забараніў смяротнае пакаранне
19.11.2009 15:41
—
Новости Мира
|
Канстытуцыйны суд Расіі забараніў выкарыстаньне смяротнага пакарання ў краіне пасля 1 студзеня 2010 года. Паведамляецца, што сённяшняя пастанова не падаўжае мараторыю на смяротнае пакаранне, а ўводзіць забарону на яго выкарыстанне ўвогуле. Мараторый на смяротнае пакаранне ў Расіі быў уведзены 10 гадоў назад. Пасля ўступленьня ў Раду Еўропы ў 1996 годзе Расія абавязалася адмовіцца ад смяротнага пакарання. На сённяшні дзень Беларусь застаецца адзінай у Еўропе краінаю, дзе выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне. Рада Еўропы і іншыя міжнародныя структуры шматразова патрабавалі ад Беларусі адмены смяротнага пакарання або мараторыю на яго выкарыстанне. Пры выкананьні гэтага патрабаваньня паабяцана разгледзець магчымасьць вяртання Беларусі статусу спецыяльна запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Паводле незалежных крыніц, з 1997 года ў Беларусі было пакарана смерцю больш за 160 чалавек. Дакладна вядома толькі пра адзін выпадак, калі Аляксандар Лукашэнка памілаваў асуджанага на смерць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раней у Расіі існаваў мараторый, але сённяшняя пастанова забараняе смяротную кару наогул. |
|