У Эстоніі адзначылі 89‑я ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну
30.11.2009 11:31
—
Новости Мира
|
27 лістапада ў Тарту адбыліся мерапрыемствы ў гонар 89‑х угодак Слуцкага Збройнага Чыну. У 16 гадзін на Ратушным пляцы маладыя беларусы раздавалі жыхарам горада буклеты, у якім распавядалася аб паўстанні жыхароў Слуцку і наваколляў супраць савецкай улады. Таксама раздаваліся дыскі з фільмам «Містэрыі: акупацыя», каб людзі маглі пазнаёміцца з сучаснай беларускай культурай. Каля Тартускай абсерваторыі а 19‑й гадзіне былі запаленыя свечкі ў памяць аб загінулых барацьбітах за волю Беларусі. «Для нас Слуцкі Збройны Чын з’яўляецца прыкладам таго, што свабода ніколі не давалася проста так і што за яе трэба змагацца», — адзначыў арганізатар мерапрыемства Ігар Случак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 лістапада ў Тарту адбыліся мерапрыемствы ў гонар 89‑х угодак Слуцкага Збройнага Чыну. У 16 гадзін на Ратушным пляцы маладыя беларусы раздавалі жыхарам горада... |
|