СААЗ вырашыла адрэагаваць на абвiнавачаннi ў карыслiвых намерах i сувязях з кiраўнiкамi фармацэўтычных кампанiй. 21.by

СААЗ вырашыла адрэагаваць на абвiнавачаннi ў карыслiвых намерах i сувязях з кiраўнiкамi фармацэўтычных кампанiй

09.12.2009 11:00 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сусветная арганiзацыя аховы здароўя вырашыла адрэагаваць на сур'ёзныя абвiнавачаннi, якiя прагучалi ў сродках масавай iнфармацыi. Нагадаем, што экспертаў з кансультацыйных органаў СААЗ, якiя прымалi рашэнне аб абвяшчэннi пандэмii грыпу, западозрылi ў карыслiвых намерах i сувязях з кiраўнiкамi фармацэўтычных кампанiй. У прыватнасцi, выказвалася думка, што пандэмiя грыпу была выгадная, у першую чаргу, фармацэўтычнай вытворчасцi i вытворцам пандэмiчнай вакцыны. Сапраўды, у рэкамендацыi СААЗ па прафiлактыцы i лячэннi грыпу А/H1N1 былi ўключаны толькi два лекавыя прэпараты. У вытворчасцi супрацьгрыпозных вакцын, якiя iдуць сёння на "ўра", задзейнiчаны таксама толькi некалькiх буйных фармацэўтычных кампанiй.

"На ўяўленнi грамадскасцi аб цяперашняй пандэмii грыпу А/H1N1, а таксама на нацыянальныя планы па забеспячэннi гатоўнасцi да пандэмii паўплывала тая акалiчнасць, што на працягу пяцi гадоў вялося пiльнае назiранне за надзвычай смертаносным вiрусам птушынага грыпу А/H5N1 якi, як лiчылася, з найбольшай верагоднасцю прывядзе да наступнай пандэмii грыпу. Пандэмiя, выклiканая вiрусам, ад якога гiнуць больш як 60 працэнтаў iнфiцыраваных iм людзей, на шчасце, iстотна адрознiваецца ад рэальнасцi цяперашняй пандэмii, — падкрэслiваецца ў заяве Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя. — Аднак скарэктаваць ўяўленнi грамадскасцi i СМІ ў дачыненнi да менш смяротнага вiрусу сталася праблематычным. З улiкам неадпаведнасцi памiж тым, што чакалася, i тым, што здарылася, пошук схаваных матываў Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя i яе навуковых кансультантаў — зразумелы, хоць i неабгрунтаваны.

Сусветная арганiзацыя аховы здароўя ацэньвала ўздзеянне цяперашняй пандэмii грыпу як умеранае i паслядоўна нагадвала медыцынскай супольнасцi, грамадскасцi i СМI, што ў большасцi пацыентаў хвароба працякае ў форме лёгкага грыпападобнага захворвання, i поўнае выздараўленне наступае праз тыдзень нават без медыкаментознага лячэння. СААЗ паслядоўна рэкамендавала не ўводзiць нiякiх абмежаванняў на паездкi i гандаль. Нягледзячы на тое, што вiрусы грыпу сумна вядомыя сваёй непрадказальнасцю, ёсць надзея, што на працягу ўсей пандэмii яе ўздзеянне застанецца такiм жа ўмераным".

Кiраўнiкi СААЗ запэўнiваюць, што iх арганiзацыя заўсёды супрацоўнiчае з фармацэўтычнай прамысловасцю на законных падставах. Разам з тым у СААЗ не адмаўляюць, што iнтарэсы арганiзацый аховы здароўя i прамысловасцi, якая iмкнецца да атрымання прыбытку, могуць не супадаць. Гэта датычыцца ў тым лiку i экспертаў, якiя кансультуюць СААЗ i маюць прафесiйныя сувязi з фармацэўтычнымi кампанiямi. Для папярэджвання патэнцыйных канфлiктаў прадугледжаны шматлiкiя меры перасцярогi. Знешнiя эксперты, якiя кансультуюць СААЗ, павiнны падаваць дэкларацыi з дэталёвым выкладаннем у iх сваiх прафесiйных цi фiнансавых iнтарэсаў, якiя могуць паставiць пад сумненне непрадузятасць iх парад. Дзейнiчаюць таксама пэўныя механiзмы для выяўлення, расследавання i ацэнкi магчымых сутыкненняў iнтарэсаў, iх раскрыцця i прыняцця мераў па недапушчэннi эксперта да ўдзелу у нарадзе. "Да ўсiх заяў аб канфлiктах iнтарэсаў СААЗ ставiцца вельмi сур'ёзна i расследуе iх неадкладна", — гаворыцца ў заяве.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экспертаў з кансультацыйных органаў СААЗ, якiя прымалi рашэнне аб абвяшчэннi пандэмii грыпу, западозрылi ў карыслiвых намерах i сувязях з кiраўнiкамi фармацэўтычных кампанiй.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика