У Польшчы расце колькасць ахвяраў маразоў

23.12.2009 12:30 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Польшчы 42 чалавекі загінулі ў мінулыя выходныя ад пераахалоджвання. Рэзкае пахаладанне(ад -15 днём да -20 ноччу) заспела знянацку перш за ўсё бяздомных. Паводле звестак паліцыі, менавіта яны склалі большасць ахвяр. Польскія паліцэйскія ў пошуку тых, каму можа быць патрэбна дапамога, рэгулярна патрулююць паркі і аглядаюць закінутыя будынкі.

Незвычайна халоднае надвор’е закранула і іншыя краіны Еўропы. У той час як у Польшчы нязначна халадней, чым звычайна зімой, у Іспаніі снег і галалёд – абсалютна незвыклая карціна. Пасля таго, як на мінулым тыдні надвор"е стала прычынай мноства аўтамабільных аварый, многія іспанцы вырашылі пакінуць свае машыны ў гаражах. Грамадскі транспарт таксама працуе з вялікімі змяненнямі ў раскладзе. У Германіі часткова адноўлена работа аэрапорта ў Дзюсельдорфе. Трэцяя па велічыні паветраная гавань краіны ў нядзелю была цалкам зачынена з-за снегападу і абледзянення. Праблемы і ў найбуйнейшым перасадачным аэрапорце Еўропы ў Франкфурце-на-Майне. За мінулыя суткі там было адменена больш за паўсотні рэйсаў.

АП, паводле euronews.net

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад халоднага надвор'я церпяць і іншыя краіны Еўропы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика